Выкладчыкі кафедры замежнай літаратуры стварылі цікавы анлайн-праект для студэнтаў філфака.
Лiтаратурны гурток “Нябачная калегія” скіраваны на папулярызацыю лiтаратуры i іншых форм мастацтва сярод студэнтаў, стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу моладзі.
Калі вам не хапае заняткаў па замежнай літаратуры і вы хацелі б паглядзець на яе пад іншым вуглом, калі вам падабаецца кіно, музыка і выяўленчае мастацтва – мы чакаем вас у “Нябачнай калегіі”. У нас будуць лекцыі, абмеркаванні, кніжныя клубы і кінаклубы! Мы нават будзем маляваць і пісаць свае тэксты! Усё – у максімальна вольнай і расслабленай форме!
Кіраўнікі гуртка – выкладчыкі кафедры замежнай літаратуры Рыдлеўская Настасся Сяргееўна і Яфіменка Ганна Ануфрыеўна.
Мэтавая аўдыторыя – студэнты 1–4 курсаў, магістранты.
Даты і час правядзення ўдакладняйце ў нас у Instagram – @nezrimaya_kollegiya.
Задачы:
- Удасканаліць веды па замежнай лiтаратуры;
- Развіць імкненне да самаадукацыі;
- Удасканаліць камунікатыўныя навыкі (навуковыя дыскусіі,
публічныя выступленні);
- Ствараць умовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу.
Формы правядзення заняткаў:
міні-лекцыі;
дыскусіі;
кніжны клуб
выступленні з дакладамі;
прэзентацыі;
творчыя і эўрыстычныя праекты i iнш.
Прыблізныя тэмы заняткаў:
«Сюррэалізм: малюнак і тэкст»;
«Ота Дыкс і экспрэсіянізм»;
«Як французскі неаавангард сфармаваў галівудскае кіно»;
«Сільві Жэрмэн і раман-міф».