ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Шаноўныя калегі!
Кафедра замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вас прыняць удзел у І Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць», прысвечанай 25-годдзю аддзялення рамана-германскай філалогіі БДУ.
Канферэнцыя адбудзецца 17 – 19 лістапада 2022 года.
Праблемна-тэматычнае поле канферэнцыі:
- Тэма гістарычнай памяці ў мастацкім тэксце: канцэпцыі і формы ўвасаблення.
- Гістарычная перспектыва праблемы ідэнтычнасці ў літаратуры.
- Суаднесенасць гістарычнага факта і мастацкага вымыслу ў сусветнай літаратуры.
- Дыялог рамана-германскіх, беларускай і рускай літаратур у гісторыка-культурным кантэксце.
- Протажанры і жанравыя прататыпы ў дынаміцы літаратурнага працэсу.
- Класічная спадчына і сучасны літаратурны працэс.
- Гісторыка-культурныя фактары фарміравання нацыянальнага наратыву ў сусветнай літаратуры.
- Гістарычны кантэкст і міф у сучаснай літаратуры.
- Біблія як архетэкст еўрапейскіх літаратур.
- Тэатр і гістарычная эпоха (да 400-годдзя са дня нараджэння Жана Батыста Мальера).
Круглы стол па актуальных праблемах мастацкага перакладу.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская, італьянская, нямецкая, французская.
Правядзенне канферэнцыі плануецца ў вочным фармаце (магчымасць змешанага вочна-завочнага фармата для асобных секцый не выключаецца).
Па матэрыялах канферэнцыі будзе выдадзены электронны зборнік навуковых артыкулаў (размяшчэнне на сайте http://conference.bsu.by/ru, у рэпазіторыі бібліятэкі ўніверсітэта http://elib.bsu.by/ і ўключэнне ў РІНЦ).
Умовы ўдзелу ў канферэнцыі:
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 кастрычніка 2022 года даслаць на электронную пошту аргкамітэта
- Заяўка на ўдзел у канферэнцыі (форма дадаецца);
- Артыкул у электронным варыянце (аб’ёмам ад 5 да 12 старонак);
- Копія квітанцыі аб аплаце ўзносу (у плацежным даручэнні неабходна пазначыць прозвішча і пазначыць у графе «Прызначэнне платы» – канферэнцыя «Рамана-германскія літаратуры 2022»).
У назвах файлаў пазначаюцца поўнае прозвішча і ініцыялы (напрыклад: Лявонава Е. А._заяўка).
Арганізацыйны ўзнос – 20 бел. рублёў ці 500 рас. рублёў.
Рэквізіты для аплаты аргузносу ў беларускіх рублях:
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
р/с BY88BLBB36320100235722001001
Дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па горадзе Мінску і Мінскай вобласці
БИК BLBBBY2X г.Мінск, вул.Калектарная, 11
УНП 100235722 ОКПО 02071814
Реквизиты для оплаты оргвзноса в российских рублях (RUB):
Банк-корреспондент: Банк ВТБ (ПАО), г. Москва
ИНН 7702070139
БИК 044525187
к/с 30101810700000000187
в ГУ Банка России по ЦФО
SWIFT code: VTBRRUMM
Банк бенефициара: к/c 30111810355550000057
Дирекция ОАО «Белинвестбанк» по
г. Минску и Минской области ИНН 9909087904
БИК BLBBBY2X
Бенефициар: BY93BLBB36320100235722001008
Белорусский государственный университет,
РБ, 220030, Минск, пр. Независимости, 4
Замежныя ўдзельнікі будуць мець магчымасць аплаціць аргузнос у Белінвестбанку ў Мінску.
Запрашэнне для ўдзелу ў канферэнцыі будзе даслана па электроннай пошце да 25 кастрычніка 2022 года.
Транспартныя расходы, а таксама расходы на харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў альбо арганізацыі, якая накіроўвае на канферэнцыю.
Адрас аргкамітэта канферэнцыі: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, Філалагічны факультэт БДУ, кафедра замежнай літаратуры, каб. 54.
Кантактныя тэлефоны: +375 17 392-12-94 (кафедра замежнай літаратуры); + 375 29 857-50-30 (лайф) – Шахназаран Нарынэ Марціросаўна.
Е-mail:
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі і тэхнічнага рэдагавання матэрыялаў.
Патрабаванні да афармлення артыкулаў
Матэрыялы для публікацыі аб’ёмам да 20 000 знакаў падаюцца ў тэкставым рэдактары MS Word. Шрыфт – Times New Roman; кегль 14; міжрадковы інтэрвал – адзінарны; палі: верхняе і правае – 2,0 см; ніжняе – 2,5 см; левае – 3,0 см. Абзацны водступ – 1,25 см. Не дапускаецца нумарацыя старонак, аўтаматычны перанос слоў, вісячы радок і выкарыстанне аўтаматычных (нумараваных ці маркіраваных) спісаў.
Першы радок – УДК – друкуецца паўтлустым шрыфтам без абзацнага водступу. Ніжэй праз радок (выраўноўванне па цэнтры, без абзацнага водступу) паўтлустым курсівам друкуюцца ініцыялы і прозвішча аўтара. У наступным радку (у круглых дужках) друкуюцца назва навучальнай установы, горада і краіны, а таксама email. Праз радок па цэнтры друкуецца назва артыкула паўтлустрым шрыфтам прапіснымі літарамі без пераносу. Праз радок з абзацнага водступу курсівам друкуецца анатацыя да артыкула.
Рекамендаваны аб’ём анатацыі 500 знакаў (не менш за 6 – 7 радкоў).
Імя, установа, назва артыкула і анатацыя паўтараюцца на англійскай мове.
Далей праз адзін радок друкуецца тэкст артыкула. Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы (Shift + Ctrl + прабел). Непарыўныя прабелы ставяцца перад працяжнікамі і ў спісе літаратуры перад /.
Спіс выкарыстаных крыніц абавязковы, спасылкі нумаруюцца ў парадку цытавання і даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. [1, с. 58].
Узор афармлення матэрыялаў:
УДК 811.133.1’233
Е. А. Лявонава
(Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск, Беларусь)
НАЗВА АРТЫКУЛА
Тэкст анатацыі
Ключавыя словы (у алфавітным парадку, праз кропку з коскай)
E. A. Leonova
(Belarusian State University, Minsk, Belarus)
TITLE
Abstract
Key words
Тэкст
Спіс выкарыстаных крыніц
- Воротникова, А. Э. Гиноцентрические романы Германии и Австрии 1970 – 1980 х гг. : автореф. дис. … канд. фил. наук : 10. 01. 03 / А. Э. Воротникова; Воронежский гос. ун-т. – Воронеж, 2008. – 38 с.
- Бахтин, М. М. Вопросы литературы и эстетики / М. М. Бахтин. – М. : Худож. лит., 1975. – 502 с.
- Бекназарова, Е. А. Фарс / Е. А. Бекназарова // Литературная энциклопедия / А. Н. Николюкин [и др.]; РАН, Ин-т научн. инф-и по общ. наукам; под общ. ред. А. Н. Николюкина. – Москва : НПК Интелвак, 2001. – С. 1127.
- Соколовский C. Школа как эксперимент // Нация как наррация. Опыт американской и русской культуры. Материалы IV Летней Фулбрайтовской Гуманитарной Школы в МГУ им.М. В. Ломоносова. – М.: ООО “Аванти”, 2002. – С. 5 – 10.
- Лявонава Е.А. «Святы Анёле, ахоўца маёй душы…»: Вобразы анёлаў у літаратурна-мастацкай парадыгме // Роднае слова. 2016. № 8. – С. 3–6.
- Блум, Х. Шекспир как центр канона / Х. Блум (пер. с англ. Т.Казавчинской)// Иностранная литература. – № 12. – – С. 194 – 213 [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://magazines.gorky.media/inostran/1998/12/shekspir-kak-czentr-kanona.html. – Дата доступа : 10. 04. 2022.
Заяўка на ўдзел
у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасцть»
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку |
|
2 Навучальная установа, кафедра |
|
3. Пасада, вучоная ступень, званне |
|
4. Тэма даклада |
|
5. Адрас, тэлефон |
|
6. E-mail |
|
7. Неабходнасць рэзервавання месца для пражывання (колькасць дзён) |
|
8. Форма ўдзелу ў канферэнцыі (вочная/завочная) |
|
9. Неабходнасць мультымедыйнага абсталявання для даклада |
|
10. Згода на падачу матэрыялаў у РІНЦ (е-library) |
|