Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Філалагічны факультэт
Савет маладых вучоных
Інфармацыйны ліст
Паважаныя калегі!
Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у VII Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных «Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання». Канферэнцыя адбудзецца 3 сакавіка 2023 г. Да ўдзелу запрашаюцца аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў, выкладчыкі ВНУ і навуковыя супрацоўнікі.
Па выніках правядзення канферэнцыі будзе падрыхтаваны электронны зборнік дакладаў з прысваеннем ISBN і размяшчэннем на сайце электроннай бібліятэкі БДУ.
Кірункі канферэнцыі:
1. Тэарэтычная і функцыянальная граматыка.
2. Пытанні сучаснай лексікалогіі і фразеалогіі. Моўная карціна свету.
3. Сацыяльная лінгвістыка.
4. Мова і стыль мастацкай літаратуры.
5. Гісторыя моў і гісторыя мовазнаўства.
6. Узаемадзеянне моў і праблемы перакладу.
7. Тэорыя літаратуры. Гісторыя літаратуры.
8. Сучасны літаратурны працэс.
9. Методыка выкладання мовы і літаратуры.
10. Выкладанне рускай мовы як замежнай.
Падчас правядзення канферэнцыі секцыі будуць фарміравацца адпаведна названым кірункам. У выпадку невялікай колькасці дакладаў пэўнага кірунку магчыма аб’яднанне секцый.
Мовы канферэнцыі – беларуская і руская.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і кароткі змест даклада (да 2500 друкаваных знакаў з улікам прабелаў) прымаюцца да 1 лютага 2023 г. у электронным выглядзе на адрас:
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.
Форма заяўкі на ўдзел прыведзена ў Дадатку 1.
Удзел у канферэнцыі бясплатны.
Фармат правядзення канферэнцыі – вочна-дыстанцыйны.
Афармленне даклада. Аб’ём даклада – да 6 друкаваных старонак (з улікам бібліяграфічных спасылак). Перад асноўным тэкстам пасля назвы змяшчаецца афіліяцыя (інфармацыя пра аўтара (аўтараў)), анатацыя, у якой называюцца галоўныя вынікі даследавання, ключавыя словы (4–5 слоў ці тэрміналагічных словазлучэнняў). Усё пералічанае падаецца на беларускай мове (калі мова даклада беларуская) або на рускай і беларускай мовах (калі мова даклада руская).
Даклад павінен быць выразна структураваны, змяшчаць ясна акрэсленую праблему, прапанову шляхоў яе вырашэння і канкрэтныя вынікі праведзенага даследавання.
Правілы афармлення даклада прыведзены ў Дадатку 2.
Узор-шаблон афармлення даклада прыведзены ў Дадатку 3.
Згода на апрацоўку перасальных даных ў Дадатку 4.
Просім звярнуць асаблівую ўвагу на афармленне даклада. Матэрыялы, аформленыя не па правілах, не будуць прынятыя да друку.
Месца правядзення канферэнцыі: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефонах (+37529)720-59-96, (+37544)516-11-46 (Вольга Уладзіміраўна Зуева), а таксама пішыце на адрас: