Сервисы

ПАДВОДЗІМ ВЫНІКІ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫКІ

8 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце БДУ былі падведзены вынікі праходжання вучэбнай педагагічнай адаптацыйнай і педагагічнай перадыпломнай практык, якія праходзілі ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.

На выніковым сходзе прысутнічалі студэнты 2-га і 4-га курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія (па напрамках)”, загадчык, кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук А. А. Акушэвіч, групавыя кіраўнікі: прафесар В. У. Праскаловіч, дацэнт І. М. Саматыя, выкладчык А.Э.Бурак, а таксама старшы выкладчык кафедры агульнай і медыцынскай псіхалогіі К. І. Цюхай.

На канферэнцыі адбылася зацікаўленая размова пра навучанне беларускай мове і літаратуры ў сучасных умовах.

У межах мерапрыемства праходзіў агляд творчых справаздач. Чацвёртакурснікі прэзентавалі сваю навучальную ўстанову, дзе праходзілі практыку, дзяліліся набытым вопытам выкладання беларускай мовы і літаратуры, прыводзілі прыклады сваіх метадычных знаходак. Такая арганізацыя канферэнцыі была карыснай і для другакурснікаў, якія падчас азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі наведвалі ўрокі настаўнікаў-метадыстаў і практыкантаў-чацвёртакурснікаў. Такім чынам рэалізавалася практыкаарыетаванасць навучання методыцы выкладання мовы і літаратуры.

Цікавым было выступленне Анастасіі Новікавай і Анастасіі Маліноўскай. Другакурснікі назіралі і аналізавалі ўрокі розных дыдактычных сістэм: традыцыйнага, развіццёвага і асобасна-арыентаванага навучання. На ўроках настаўнікаў-наватараў Кушаль Караліны Дзмітрыеўны і Крукоўскай Алены Валяр’янаўны (УА “Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў”) студэнты пазнаёміліся з арыгінальнымі інтэрактыўнымі метадамі навучання, у тым ліку з выкарыстаннм штучнага інтэлекту: на этапе матывацыі і мэтавызначэння, на этапе актуалізацыі уменняў і навыкаў; ацанілі выкарыстанне эмацыянальнасці як эфектыўнага прыёму засваення вучэбнага матэрыялу і інш.

Падчас наведвання ўрокаў ў ДУА “Сярэдняя школа №136 г. Мінска”, ДУА “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” другакурснікі пераканаліся, што дарэчнымі з’яўляюцца ўсе метады асобасна-арыентаванага навучання, бо навучэнцы ўдзельнічаюць ў вызначэнні спосабу засваення вучэбнага матэрыялу. Цікавымі былі назіранні за станаўленнем практычнага вопыту чацвёртакурснікаў.

 

1chetv155024ch_1.jpg

1chetv155024ch_2.jpg

1chetv155024ch_3.jpg

1chetv155024ch_4.jpg

1chetv155024ch_5.jpg

1chetv155024ch_6.jpg

1chetv155024ch_7.jpg

1chetv155024ch_8.jpg

Такім чынам, пасля праходжання педагагічнай практыкі студэнты яшчэ раз пераканаліся, што нічога не вартая ніякая школа, ніякі ўніверсітэт, калі няма практычнага ўмення; што “педагог – гэта не толькі выхавацель, педагог – гэта сябар, чалавек, які дапамагае нашаму грамадству падымацца на найвышэйшую прыступку культуры” (Якуб Колас) і “каб з карысцю вучыць іншых, трэба найперш вучыцца самому педагогу, вучыцца да глыбокай старасці” (Я.А.Патон).

Image

Ресурсы

Image
Image