Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры» працуе пры кафедры замежнай літаратуры са снежня 2021 года. Яе дзейнасць скіраваная на далучэнне да дыялогу маладога пакалення даследчыкаў, каб тым самым забяспечыць пераемнасць навуковай школы. Для абмеркавання ў фармаце семінараў удзельнікам СНДЛ прапануюцца наступныя кірункі:
- структуралізм, семіётыка, постструктуралізм
- «новая крытыка»
- рускі фармалізм
- нараталогія
- герменеўтыка
- рэцэптыўная эстэтыка
- псіхааналітычныя штудыі
- сацыялогія літаратуры
- марксісцкая і неамарксісцкая крытыка
- пост- і дэкаланіяльныя штудыі
- гендарныя штудыі
- даследаванні філасофска-эстэтычных канцэпцый асобных літаратуразнаўцаў (М. Бахцін, В. Беньямін, Р. Барт і інш.)
- медыяльныя штудыі
- даследаванні культуры пост- і метамадэрна (даследаванні масавай культуры, культурныя штудыі і інш.)
- даследаванні творчасці канкрэтных аўтараў, літаратурных плыняў, эпох
У працы СНДЛ прымаюць удзел 50 аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў рамана-германскай і беларускай філалогіі. Магістранты Я. Аляксеенка, Ю. Афанасьева, А. Карпіевіч з’яўляюцца выканаўцамі гранта Міністэрства адукацыі «Нацыягенез і міфатворчасць у мастацкай літаратуры ў кантэксце дыскурсіўных практык ХІХ – ХХІ стагоддзяў».
Дыскусійнымі пляцоўкамі для апрабацыі навуковых ідэй сталі традыцыйныя канферэнцыі:
- Шаблоўскія чытанні, прысвечаныя памяці доктара філалагічных навук прафесара Ірыны Вікенцьеўны, што праводзяцца з мэтай развіцця літаратуразнаўчых кірункаў, якія сталі асновай яе штудый (кампаратывістыка, нацыянальнае і ўніверсальнае, праблема іншасці і формы яе рэалізацыі ў літаратуры). Самыя актыўныя ўдзельнікі адзначаюцца падзякай дэкана ў намінацыях “Першы крок у навуцы”, “Мадэрацыя і вядзенне навуковай дзейнасці”, “Актыўны ўдзел у навуковай дыскусіі”, “Распрацоўка актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый”;
- «Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце», якая праводзіцца у межах Тыдня беларускай мовы па наступных кірунках:
- Беларуская літаратура (аналіз аднаго з тэкстаў беларускай літаратуры на выбар).
- Кампаратыўныя даследаванні беларускай літаратуры. Тыпалогія.
- Замежная літаратура ў беларускіх перакладах.
Па выніках працы канферэнцый арганізаваная публікацыя зборнікаў работ удзельнікаў СНДЛ:
- зборнік навуковых артыкулаў «Шаблоўскія чытанні»;
- матэрыялы навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ «Juventus in litteratura».
Удзельнікі СНДЛ актыўна прадстаўляюць навуковыя праекты на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў (у 2021 годзе пададзена 9 работ, з іх 5 работ атрымалі першую катэгорыю: Ю. Афанасьева, Г. Васілевіч, Г. Яфіменка, Н. Камаева, А. Карпіевіч, 2 – другую: К. Зайцава, Г. Яфіменка, 2 – трэцюю: Дз. Баранская, М. Дзегцярэнка) і Конкурс на лепшую студэнцкую работу БДУ.