Сервисы

Пятый номер журнала "Маладосць"

 
Пяты нумар літаратурнага часопіса “Маладосць” прысвечаны Віцебшчыне, тамутаму большасць аўтараў і герояў нумара – ураджэнцы гэтай прыўкраснай паўночнай зямлі. На вокладцы яго твар Язэпа Драздовіча, непаўторнага феномену беларускай культуры. У асноўным яго ведаюць як мастака, менш гаворыцца пра ягоную пісьменніцкую дзейнасць. “Маладосць” вырашыла запоўніць гэты прабел: у нумары чытайце падборку вершаў Драздовіча, а таксама матэрыял пра яго раман “Гарадольская пушча”. У пятай “Маладосці” вартыя ўвагі вершы маладых паэтаў Кірыла Мяцеліцы, Ігара Палынскага, Волі Чайкоўскай, а таксама празаічныя творы Кацярыны Захарэвіч, Арцёма Арашонка, Міколы Каляднага. Новы майскі нумар прапануе шаноўным чытачам пазнаёміцца з новымі паэтычнымі здабыткамі жывога класіка Васіля Зуёнка, якому ў чэрвені спаўняецца 80 год…
 
Image

Ресурсы

Image
Image