Сервисы

8 номер "Маладосці"

 
На вокладцы 8-га нумара “Маладосці” – вытанчаны твар маладой Алаізы Пашкевіч, Цёткі. Яна нездарма трапіла сюды, бо нарадзілася на тэрыторыі сучаснай Шчучыншчыны, якая сёлета прымае Дзень беларускага пісьменства. Падрыхтоўка да свята – адна з асноўных тэм нумара.
Арцём Кавалеўскі лаканічна аналізуе дзейнасць небезвядомага “Бум-Бам-Літ-у” ў сувязі дваццацігоддзем яго “гульні без правілаў”, супрацоўнікі “Цэнтра славянскіх моў і культур” распавядаюць ра тое, дзе можна весела і хутка навучыць дзяцей (і дарослых таксама) беларускай мове, Ірына Шаўлякова разважае пра станаўленне новага тыпу літаратурнай творчасці ў найноўшай культурнай прасторы, а мовазнаўца Васіль Шур аналізуе “анамастыкон Мазыра ў часе і прасторы”.
Паэзія 8-га нумара – гэта вершы Марыі Чарняўскай пра першы снег ды простыя цуды, Валерыя Пазнякевіча пра неба Айчыны і студэнтаў на бульбе, Адама Шостака пра алоўкі ды карабельчык, Кацярыны Шчаснай пра лета ды Клайпеду. Проза – замалёўкі Анастасіі Міхлюк, апавяданне Антона Янкоўскага “Гарбата і яблык”, “Драпінкі” Паліны Лук’яновіч,  а таксама, абяцаныя на вокладцы, новыя аповесці таямнічай і таленавітай Югасі Каляды.
Новаўвядзенне “Маладосці” – рубрыка “З Богам”, якая адгэтуль будзе завяршаць кожны нумар часопіса. У 8-м нумары чытайце апавяданне-рэпартаж Андрэя Сідарэйкі, якое закранае духоўныя тэмы, а таксама востры і актуальны артыкул “Няма дзяцей”на тэму бясплоднасці іераманха Агапія, супрацоўніка Духоўна-асветніцкага цэнтра пры Жыровіцкім манастыры. 
Image

Ресурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.