Сервисы

Фальклорная вечарына «Краскі Палесся»

Шаноўныя калегі!

27 лістапада 2007 года а 19-й гадзіне ў Вялікай актавай зале філалагічнага факультэта адбудзецца мерапрыемства кафедры тэорыі літаратуры і аддзела народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – фальклорная вечарына “Краскі Палесся”.

У праграме вечарыны:

  • Адкрыццё вечарыны – выступае д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры В.П. Рагойша.
  • Прэзентацыя 4 выпуска зборніка навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі” (выступаюць навуковыя рэдактары – Р.М. Кавалёва і В.В. Прыемка).
  • Выступленне фальклорнага гурта “Тутэйшая шляхта” (мастацкі кіраўнік – к.хім.н. Лявон Махнач).
  • Слова да педагогаў сістэмы пазашкольнага выхавання і навучання (выступае А.Э. Галіч, метадыст аддзела народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).
  • Выступленне фальклорнага калектыва “Зовзулэнька” Мяднянскай СШ Брэсцкага раёна (мастацкі кіраўнік Яўгенія Бараноўская).
  • “Лядзецкая полька”: выступае І.В.Пішчыкаў, выкладчык, канцантмайстар, гарманіст.
  • Выступленне фальклорнага калектыва “Рудабельскія зорачкі” СШ №3 г/п Акцябрскі Акцябрскага раёна Гомельская вобласці (мастацкі кіраўнік Вольга Дульская).

З павагай, кафедра тэорыі літаратуры, ВНЛ беларускага фальклору, аддзел народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Image

Ресурсы

Image
Image