Сервисы

Навукова-метадычны семінар «Праблема выкладання фальклору ў ВНУ і іншых навучальных установах»

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў. Магчыма размяшчэнне ўдзельнікаў семінара ў 2-хмесцавых нумарах гасцініцы БДУ (кошт пражывання – ад 10 000 рублёў у дзень).

Па выніках працы семінара плануецца выданне матэрыялаў. Матэрыялы І і ІІ семінараў надрукаваны ў зборніку навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі” (выпуск 5; Мінск, 2008 і выпуск 6, Мінск, 2009).

Заяўкі на ўдзел у семінары з указаннем імя, прозвішча, вучонай ступені (звання), пасады і месца працы, хатняга і працоўнага адрасоў і тэлефонаў, назвы выступлення дасылаць да 19 лістапада 2009 года на адрас: 220030 г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пак. 69 (кафедра тэорыі літаратуры БДУ)  ці Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. Кошт выдання – ад 6 000 рублёў за старонку. Просьба асобна ўказваць на неабходнасць браніравання гасцініцы.

Праграма семінара будзе размешчана на стэндзе аб’яў у файе факультэта, на дошцы аб’яў кафедры тэорыі літаратуры, а таксама на сайце www.phylology.bsu.by напярэдадні 26 лістапада.

Афармленне матэрыялаў да публікацыі:

  1. Даклад выступлення аб’ёмам да 10 старонак размяркоўваць на аркушы паперы праз 1,5 інтэрвал, палі злева і справа – 2,6 см., зверху – 2,7 см., знізу – 4,1 см. Шрыфт – Times New Roman 14. Да раздрукаванага варыянта прыкладаецца дыскета, даск ці іншы электронны варыянт.
  2. Імя і прозвішча – злева курсівам паўтлустым, далей вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам праз інтэрвал пасярэдзіне назва выступлення.
  3. Спасылкі на літаратуру рабіць у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка – курсівам), Напрыклад: [1, 23]. Слова “літаратура” – вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам 14.
  4. У адпаведнасці з патрабаваннямі выдавецтваў пры цытаванні крыніцы з шматтомнага выдання трэба ўказваць, у колькіх тамах увогуле выйшла выданне, а пасля той том, які выкарыстоўваецца. Калі выкарыстоўваецца зборнік артыкулаў, указваецца яго назва і рэдактар ці ўкладальнік. Калі крыніца не мае аўтара на вокладцы, пасля яе назвы абавязкова ўказваецца від выдання: зборнік артыкулаў, энцыклапедычны даведнік, матэрыялы канферэнцый і г.д. з указаннем рэдактара ці ўкладальніка.
  5. Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар, н-д: [*1].
  6. Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, н-д: А. А. Патабня;
  7. Двухкоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор – «»).

Загрузіць узор афармлення ў фармаце PDF

Пры неадпаведнасці афармлення ўзору матэрыялы будуць вернуты аўтару.

Image

Ресурсы

Image
Image