Сервисы

Урачыстая вечарына, прысвечаная 70-годдзю заснавання філалагічнага факультэта БДУ

4 снежня 2009 г. адбылася ўрачыстая вечарына, прысвечаная 70-годдзю заснавання філалагічнага факультэта БДУ.

Павіншавалі факультэт з юбілеем Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, паслы і прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы і іншых замежных краін. Цёплыя словы ўдзячнасці выкладчыкам і роднаму факультэту былыя філфакаўцы, а сёння вядомыя ў Беларусі дзеячы: намеснік Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ціцянкоў М. С., дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адамушка У. І., супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Шаўцоў Э. Г., Якжык В. В., Сідарэнка Р. С., Бармоціна А. В., паэт-песеннік У. Карызна і многія-многія іншыя.

Рэктар БДУ С. У. Абламейка павіншаваў супрацоўнікаў і студэнтаў факультэта з юбілейнай датай, адзначыў вялікі ўклад вучоных-філолагаў у развіццё айчыннага літаратуразнаўства і лінгвістыкі, падкрэсліў вядучую ролю факультэта ў агульнауніверсітэцкім вучэбным, грамадскім і культурным жыцці і пажадаў далейшых поспехаў на ніве нацыянальнай адукацыі. Граматамі Міністэрства адукацыі, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі адзначаны лепшыя супрацоўнікі факультэта.

У святкаванні прынялі ўдзел выпускнікі 1959 г. У іх ліку – народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Канцэрт быў арганізаваны студэнтамі і выкладчыкамі факультэта. Ён вызначаўся надзвычайнай маляўнічасцю і высокім прафесіяналізмам выканаўцаў. У канцэрце былі прадстаўлены ўсе нацыянальныя культуры, якія вывучаюцца на філфаку.

{gallery}2009-12-14{/gallery}

Image

Ресурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.