Сервисы

Тыдзень роднай мовы

У праграму Тыдня ўключаны наступныя мерапрыемствы:

 

19 лютага 2010 г., пятніца, 1245 - 1415 Літаратурна-музычная кампазіцыя "Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова...". Запрошаны да ўдзелу дырэктар Інстытута мовы і літаратуры, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў прафесар, член-карэспандэнт А.А. Лукашанец, паэт Мікола Мятліцкі, узорны фальклорны калектыў "Кветкі" СШ № 71 г. Мінска. (аўд. 304).

 

22 лютага 2010 г., панядзелак, 1245 - 1415. Сустрэча з аўтарам новай рэдакцыі "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" доктарам філалагічных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам А.А. Лукашанцам і аўтарамі-ўкладальнікамі "Новага беларускага арфаграфічнага слоўніка" кандыдатам філалагічных навук намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі Л.П. Кунцэвіч, кандыдатам філалагічных навук вядучым навуковым супрацоўнікам НАН Беларусі І.У. Кандраценяй. (аўд. 304).

 

23 лютага 2010 г., аўторак, 1245 - 1415. Дзень беларускай навукі. Да ўдзелу запрошаны доктар філалагічных навук прафесар М.Р. Прыгодзіч, кандыдат філалагічных навук дацэнт І.А. Гапоненка, кандыдат філалагічных навук старшы навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Ф.Д. Клімчук. (аўд. 304).

 

24 лютага 2010 г., серада, 1245 - 1415. Пазнавальна-забаўляльная гульня "Філалогія і Я" з удзелам студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Славянская філалогія". (аўд. 304).

 

25 лютага 2010 г., чацвер, 1115 - 1235. Дзень беларускага перакладу. Да ўдзелу запрошаны члены Беларускай камісіі беларускай праваслаўнай царквы па перакладзе Свяшчэннага пісання на беларускую мову, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Сербскай акадэміі навук і культуры І.А. Чарота і інш. (аўд. 304).

Image

Ресурсы

Image
Image