Магістрантка філалагічнага факультэта Чжоу Юнь (спецыяльнасць «Мовазнаўства») пры садзейнічанні замежнага эксперта факультэта рускай мовы Інстытута замежных моў Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта Н. С. Касюк і дацэнта кафедры прыкладной лінгвістыкі Н. М. Скварцовай стала слухачом Міжнароднай летняй школы маладога аналітыка, якая аб'яднала 150 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Праграма мерапрыемстваў школы, якія прайшлі з 17 па 25 жніўня, была насычанай і цікавай: майстар-класы, прэзентацыі стартапаў, трэнінгі каманднай працы, экспертныя дыскусіі аб тэндэнцыях развіцця лічбавых тэхналогій і ўкараненні штучнага інтэлекту, гутаркі з вядомымі беларускімі вучонымі і бізнесменамі, сустрэча з першым намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М. Г. Снапковым, экскурсіі, наведванне Індустрыяльнага парка «Вялікі камень», паездка ў Брэст і шмат іншага.
У інтэрв'ю карэспандэнту тэлеканала АНТ Чжоу Юнь падзялілася сваімі ўражаннямі ад мерапрыемстваў, адзначыўшы актуальнасць узнятых пытанняў, запатрабаванасць такога фармату дзелавых зносін і ўзаемадзеяння дзяржаўных структур з моладдзю.



RU

