22 лютага праводзілася лінгвістычная гасцёўня, дзе разглядаліся праблемы і перспектывы беларускага правапісу. Адбылася сустрэча з аўтарамі новай рэдакцыі "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (2008) А. А. Лукашанцам, укладальнікамі "Беларускага арфаграфічнага слоўніка" (2009, 2010) Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценяй, укладальнікамі слоўніка "Сучасная беларуская мова" М. Р. Прыгодзічам, В. К. Раманцэвіч, аўтарам вучэбна-метадычных выданняў па новай рэдакцыі "Правілаў беларускай арфанрафіі і пунктуацыі" У. І. Куліковічам.
23 лютага адбылася інтэлектуальна-забаўляльная гульня "Філалогія і Я" з удзелам студэнтаў І курса спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Славянская філалогія".
24 лютага да ўдзелу ў лінгвістычнай гасцёўні былі запрошаны літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст, доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў А. І. Мальдзіс, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, акадэмік Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навукі і мастацтва М. П. Касцюк, якія абмяркоўвалі праблемы беларускай мовы за мяжой.
25 лютага праводзіўся дзень беларускага перакладу, да ўдзелу ў якім быў запрошаны сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, Саюза перакладчыкаў краін СНД і Балтыі, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Івана Франко і літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы В. В. Стралко.


RU 
