Сервисы

Лучшие выпускники филологического факультета

1. У намінацыі "ЗА АДРАДЖЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬ­НЫХ ТРАДЫЦЫЙ" - салістка заслужанага фольк-медыя гурта "Неруш" Дар'я ЗАЛЕСКАЯ (французская філалогія): пераможца конкурса "Зорка філалагічнага факультэта"; найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Французская філалагія"; лаўрэат Рэспубліканскага конкурса "Галасы Радзімы" (2008 г.); лаўрэат Рэспубліканскага конкурса "Зорка ўзышла над Беларуссю" (2010 г.).

2. У намінацыі "МІСТАР ІНТЭЛЕКТ" - Уладзіслаў ПАРЫЦКІ (руская філалогія): самы высокі акадэмічны бал сярод усіх выпускнікоў факультэта - 9,98; пераможца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па рускай мове сярод школьнікаў і студэнтаў; 10 навуковых публікацый; удзел у працы 9 навуковых канференцый; уладальнік Кубка Еўропы ў намінацыі «Свая гульня» на выніковых спаборніцтвах па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд краін Еўропы "Студэнцкі кубак Еўропы" (2009, 2010 гг.).

3. У намінацыі "ВУЧОБА - НАВУКА - ТВОРЧАСЦЬ" - Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ (беларуская філалогія): найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Беларуская філалагія"; таленавітая паэтка; малады перспектыўны вучоны-фалькларыст.

4. У намінацыі "ЗА ЛЮБОВЬ К БЕЛАРУСИ и РУССКОМУ ЯЗЫКУ" - Ма ЛІЦЗЮН (Кітай): студэнт спецыяльнасці "Рамана-германская (англійская) філалогія" на працягу 5-і гадоў праходзіў навучанне ў групе беларускіх студэнтаў; Фам КУАНГ МІНЬ (Вьетнам): у студэнта спецыяльнасці "Руская філалогія" ў заліковай кніжцы толькі адзнакі "дзевяць" і "дзесяць".

5. У намінацыі "НАВУКА" - Анастасія АЛБУТ (беларуская філалогія): найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Беларуская філалогія"; 6 навуковых публікацый; Вікторыя МЕЛЬНІЧУК (руская філалогія): найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Руская філалогія"; 6 публікацый; Алена ЛАРЫЁНАВА (руская філалогія): найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Руская філалогія"; 8 канферэнцый, 4 публікацыі; Ганна РАЖАНЦОВА (англійская філалогія): 5 канферэнцый і 5 публікацый; Ганна ЯГОРАВА (руская філологія): 5 канферэн­цый і 4 публікацыі; Наталля ЯНЕНКА (руская філалогія): 4 публікацыі; Вера ПРАКОНІНА (беларуская філалогія): 3 публікацыі; Ганна БЕЛЫШАВА (руская філалогія): 3 публікацыі; Ірына СЕРАДА (руская філалогія: 3 публікацыі.

6. У намінацыі "ВУЧОБА" - Валянціна ХАЦІМЦОВА (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Руская філалогія"); Кацярына ЛЯШНЕЎСКАЯ (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Руская філалогія"); Кацярына ДАНІЛЕНКА (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Руская філалогія"); Ірына ГАЛУЗА (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Беларуская філалогія); Святлана РОГАЧ (за годнае прадстаўленне факультэта ў агульнапольскай дыктоўцы); Надзея НАВАЖЫЛАВА (за годнае прадстаўленне факультэта ў агульнапольскай дыктоўцы); Дар'я ВІШНЯКОВА (за годнае прадстаўленне факультэта на алімпіядзе па польскай мове); Вольга ВАРАКСА (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Англійская філалогія"); Дар'я КЛІМАШОНАК (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Англійская філалогія"); Наталля БІЧАН (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Нямецкая філалогія"); Кацярына КОСАРАВА (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Італьянская філалогія"); Ганна ЯБЛОНСКАЯ (найвышэйшы бал па спецыяльнасці "Усходняя філалогія").

7. У намінацыі "ПРАФСАЮЗНЫ БОС ФІЛФАКА" - Сяргей ЧАРНЯЎСКІ (беларуская філалогія): пераможца конкурса "Лепшы выпускнік факультэта 2011 г."; на працягу 4-х год ўзначальваў прафсаюзную арганізацыю нашага факультэта.

8. У намінацыі "ПРАФСАЮЗНАЯ БОНЗА БДУ" - Юлія КЕНДЫШ (беларуская філалогія): праца ў Камітэце Прафсаюзнай арганізаціі студэнтаў БДУ.

9. У намінацыі "ПЕРВЫЙ ПАРЕНЬ НА ДЕРЕВНЕ" - Дзмітрый РУТО (руская філалогія): стараста факультэта, старшыня камісіі па якасці адукацыі; пераможца другога конкурса "Містар ФІЛФАКА".

10. У намінацыі "ПАЎЛІНКА ФІЛФАКА" - Ірына ШАКАЛІДА (беларуская філалогія): выканаль­ніца ролі Паўлінкі ў купалаўскай "Паўлінцы".

11. У намінацыі "БАГАЧы ФІЛФАКа" - удзельнікі фальклорна-этнаграфічнага гурта "Багач" Марына ШВЕД, Юлія ШАШКОВА, Вольга ШАШУТА, Таццяна МАЦІЕВІЧ.

12. У намінацыі "ПРЫМЫ ФІЛФАКА" - удзельніцы ВІШНЁВАГА ТЭАТРА, актрысы па прызванні Ірына ПРЫСТРОМ, Кацярына СЕМІОНЬКА, Ганна ЮРЭНЯ.

13. У намінацыі "ПОДЗВІГ ФІЛОЛАГА" - Сяргей БАРОДЗІЧ (руская філалогія): стваральнік літаратурнага альманаха з аднайменнай назвай; трэнер жаночай зборнай філфака па валейболе.

14. У намінацыі "ЗОРКІ СЛАВЯНСКІХ ВЕЧАРОЎ" - Марыя ПУШКІНА, Любоў ПАДПОРЫНАВА (польская філалогія).

15. У намінацыі "СПАРТЫЎНЫ  ОСКАР" - Аляксандр ГРЫБОЎСКІ (беларуская філалогія): трэнер жаночай зборнай філфака па спартыўнай аэробіцы; чэмпіён і віцэчэмпіён БДУ па спартыўнай аэробіцы; Любоў КУРЫЛА (польская філалогія): член зборнай БДУ па баскетболе; Сяргей БАРОДЗІЧ (руская філалогія): валейбольны ОСКАР; Уладзімір ПАРХОМІК (нямецкая філалогія): шахматны ОСКАР.

16. У намінацыі "ФІЛФАКАЎСКАЯ СЯМ'Я" - Сяргей БАРЫЧЭЎСКІ (нямецкая філалогія): і Таццяна ДУБЯЛЕВІЧ-БАРЫЧЭЎСКАЯ (беларуская філалогія).

17. "ГАЛОЎНАЯ ТАНЦОРКА ФАКУЛЬТЭТА" - Ірына СЕРАДА (руская філалогія): найлепшая выканальніца танца жывата.

Image

Ресурсы

Image
Image