Сервисы

Девятый номер журнала "Маладосць"

“Якая бяда ў тым, што чалавек будзе правільна размаўляць і пісаць па-беларуску? — такім пытаннем задаецца ў сваім артыкуле Ганна Алексяевіч. Сама ж і адказвае: — Бяды, вядома, тут ніякай няма, ёсць толькі вялікае “але”. Бо “калі змадэляваць сітуацыю з мовай, напрыклад, на хімію, фізіку або геаграфію, то хімія павінна звесціся да ведання хімічнага складу пральнага парашка ці губной памады, геаграфія – да апісання беларускіх краявідаў. Фізіку, відавочна, давядзецца зусім выключыць са школьнай праграмы, бо без тэорыі яе вывучэнне губляе ўсялякі сэнс. Тое, што дазваляецца рабіць з мовай, не дазваляецца ў нас вырабляць з фізікай. Як вынік, на ўроках фізікі мы маем справу з навуковай дысцыплінай, а на ўроках мовы – з правільна ўстаўленымі літарамі і правільна расстаўленымі коскамі”. Вас гэта таксама хвалюе? Гартаем “Маладосць”.

“Я прапаную першакурснікам напісаць «Летапіс майго жыцця», — піша ў не менш актуальным артыкуле Пятро Васючэнка. —Не майго, вядома, а іхняга. Заўважаю, як «чухае рэпу»першакурсніца. Разумею яе. Што экзістэнцыйна значнага можа здарыцца за сямнаццаць гадоў юнага жыцця? Нарадзілася, пайшла ў дзіцячы садок, скончыла школу, паступіла на журфак... Што яшчэ? «У 2012 годзе я згубіла смартфон...»Не, гэта не падыходзіць. Можа, апісаць сваё безнадзейнае каханне? Чаму ў ХХІ стагоддзі не пішуць летапісы? Пераказаць галоўнае ў жыцца цывілізацыі за адзін год, падаць гэта як шэкспіраўскую трагедыю ды на адной старонцы – вось гэта быў бы праект!”

Якім праектам, на вашу думку, з’яўляецца часопіс “Маладосць”? Каб адказаць на пытанне, трэба чытаць. Чытайце, калі ласка.

Новая “Маладосць”. www.maladost.lim.by і на паперы.

Падпіска танная.

{gallery}2013-09-12{/gallery}

Image

Ресурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.