Шаноўныя калегі!
27 лістапада 2007 года а 19-й гадзіне ў Вялікай актавай зале філалагічнага факультэта адбудзецца мерапрыемства кафедры тэорыі літаратуры і аддзела народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – фальклорная вечарына “Краскі Палесся”.
У праграме вечарыны:
- Адкрыццё вечарыны – выступае д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры В.П. Рагойша.
- Прэзентацыя 4 выпуска зборніка навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі” (выступаюць навуковыя рэдактары – Р.М. Кавалёва і В.В. Прыемка).
- Выступленне фальклорнага гурта “Тутэйшая шляхта” (мастацкі кіраўнік – к.хім.н. Лявон Махнач).
- Слова да педагогаў сістэмы пазашкольнага выхавання і навучання (выступае А.Э. Галіч, метадыст аддзела народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).
- Выступленне фальклорнага калектыва “Зовзулэнька” Мяднянскай СШ Брэсцкага раёна (мастацкі кіраўнік Яўгенія Бараноўская).
- “Лядзецкая полька”: выступае І.В.Пішчыкаў, выкладчык, канцантмайстар, гарманіст.
- Выступленне фальклорнага калектыва “Рудабельскія зорачкі” СШ №3 г/п Акцябрскі Акцябрскага раёна Гомельская вобласці (мастацкі кіраўнік Вольга Дульская).
З павагай, кафедра тэорыі літаратуры, ВНЛ беларускага фальклору, аддзел народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.


RU 
