На філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта да Міжнароднага дня родных моў праводзіцца з 16 лютага па 20 лютага 2009 г. праводзіцца Тыдзень беларускай мовы.
16 лютага 2009 г., панядзелак, 1245 – 1430 Літаратурна-музычная кампазіцыя “Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова...”. Запрошаны да ўдзелу дырэктар Інстытута мовы і літаратуры, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў прафесар А.А. Лукашанец, паэт Навум Гальпяровіч, вакальны ансамбль выкладчыкаў і вучняў “Натхненне” СШ № 71 г. Мінска. (аўд. 304).
17 лютага 2009 г., аўторак, 1245 – 1430. Лінгвістычная гасцёўня. Дзень беларускага слоўніка. Сустрэча з аўтарамі-ўкладальнікамі беларускіх слоўнікаў: лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі В.К. Шчэрбіным, кандыдатам філалагічных навук старшым супрацоўнікам НАН Беларусі І.Л. Капыловым, супрацоўнікамі НАН Беларусі. (аўд. 304).
18 лютага 2009 г., серада, 1245 – 1430. Пазнавальна-забаўляльная гульня з удзелам студэнтаў 1 курса спец. беларуская філалогія “Філалогія і Я”. (актавая зала).
19 лютага 2009 г. , чацвер, 1245 – 1430. Дзень беларускай навукі. З удзелам лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі ў галіне беларускага мовазнаўства А.А. Крывіцкім, А.Я. Міхневічам, а таксама доктарам філалагічных навук прафесарам Н.Б. Мячкоўскай, дацэнтамі С.А. Важнікам, А.В. Доўгаль. (аўд. 304).
20 лютага 2009г., пятніца, 1245 – 1430. Дзень беларускага перакладу “Мае браты, мае суседзі...” з удзелам навукоўцаў-перакладчыкаў філалагічнага факультэта: прафесара І.А. Чароты, прафесара В.П. Рагойшы, дац. Т.В. Кабржыцкай, дац. Н.Б. Рашэтнікавай, дац. М.П. Кенькі, дац. І.Э. Багдановіч. (аўд. 304).


RU 
