Сэрвісы

План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы (16 лютага – 20 лютага 2009 г.)

На філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта да Міжнароднага дня родных моў праводзіцца з 16 лютага па 20 лютага 2009 г. праводзіцца Тыдзень беларускай мовы.

16 лютага 2009 г., панядзелак, 1245 – 1430 Літаратурна-музычная кампазіцыя “Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова...”. Запрошаны да ўдзелу дырэктар Інстытута мовы і літаратуры, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў прафесар А.А. Лукашанец, паэт Навум Гальпяровіч, вакальны ансамбль выкладчыкаў і вучняў “Натхненне” СШ № 71 г. Мінска. (аўд. 304).

17 лютага 2009 г., аўторак, 1245 1430. Лінгвістычная гасцёўня. Дзень беларускага слоўніка. Сустрэча з аўтарамі-ўкладальнікамі беларускіх слоўнікаў: лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі В.К. Шчэрбіным, кандыдатам філалагічных навук старшым супрацоўнікам НАН Беларусі І.Л. Капыловым, супрацоўнікамі НАН Беларусі. (аўд. 304).

18 лютага 2009 г., серада, 1245 1430. Пазнавальна-забаўляльная гульня з удзелам студэнтаў 1 курса спец. беларуская філалогія “Філалогія і Я”. (актавая зала).

19 лютага 2009 г. , чацвер, 1245 1430. Дзень беларускай навукі. З удзелам лаўрэатаў Дзяржаўнай  прэміі ў галіне беларускага мовазнаўства А.А. Крывіцкім, А.Я. Міхневічам, а таксама доктарам філалагічных навук прафесарам Н.Б. Мячкоўскай, дацэнтамі С.А. Важнікам, А.В. Доўгаль. (аўд. 304).

20 лютага 2009г., пятніца, 1245 1430. Дзень беларускага перакладу “Мае браты, мае суседзі...” з удзелам навукоўцаў-перакладчыкаў філалагічнага факультэта: прафесара І.А. Чароты, прафесара В.П. Рагойшы, дац. Т.В. Кабржыцкай, дац. Н.Б. Рашэтнікавай, дац. М.П. Кенькі, дац. І.Э. Багдановіч. (аўд. 304).

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.