Сервисы

Вечар памяці «Абрадавая вясна Васіля Ліцьвінкі»

В. Ліцьвінка Кафедра тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ запрашае на вечар памяці выдатнага беларускага фалькларыста Васіля Дзмітрыевіча Ліцьвінкі «Абрадавая вясна Васіля Ліцьвінкі».

Мерапрыемства адбудзецца 23 красавіка 2009 года ў 17.30 у вялікай актавай зале філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Праграма вечара:

І. Успаміны пра Васіля Ліцвінку яго калег, сяброў і родных:

  • Наталля Міхайлаўна  Ліцьвінка, доктар хімічных навук, прафесар, жонка 
  • Іван Сямёнавіч Роўда, дэкан філалагічнага факультэта БДУ, прафесар
  • Вячаслаў Пятровіч Рагойша, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ, прафесар
  • Арсен Сяргеевіч Ліс, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, доктар філалагічных навук
  • Алесь Юр’евіч Лозка, дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ імя М. Танка, дацэнт
  • Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры БДПУ імя М. Танка, кандыдат філалагічных навук
  • Мікалай Пятровіч Антропаў, загадчык аддзела этналінгвістыкі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, дацэнт
  • Алена Міхайлаўна Боганева, загадчык аддзела народнай традыцыйнай культуры Інстытута праблем культуры ІПК БДУКМ

ІІ. З удзячнай памяццю пра Васіля Ліцьвінку выступяць фальклорныя калектывы:

  • Узорны фальклорны ансамбль БДПУ імя М. Танка “Жавароначкі” (кіраўнік Наталля Паўлаўна Баяльская).
  • Выканаўцы народных песень з в. Атвержычы, землякоў Васіля Ліцьвінкі са Столінскага раёна (кіраўнік Любоў Пятроўна Яхнавец).
  • Фальклорны ансамбль “Маладзіцы маладыя” Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Жыткавіцкага раёна (кіраўнік Кацярына Пятроўна Домніч).
  • Фальклорны ансамбль “Гасцінец” гімназіі № 17 г. Мінска (кіраўнік Галіна Якаўлеўна Пратасевіч).
  • Народны ансамбль “Вербіца” Дома культуры Мінскага аўтазавода (кіраўнік Аляксандр Іванавіч Свірскі).
  • Канцэртная праграма фальклорнага ансамбля “Тутэйшая шляхта” БДУ (кіраўнік Лявон Віктаравіч  Махнач).
  • Выступленне фальклорнага ансамбля “Багач” філалагічнага факультэта БДУ (кіраўнік Ірына Валер’еўна Казакова).

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках святкавання 70-гадовага юбілея філалагічнага факультэта і ў кантэксце аб’яўленага Прэзідэнтам Беларусі 2009 года “Годам роднай зямлі” пры арганізацыйна-інфармацыйнай падтрымцы заслужанага танцмайстара і харэографа Беларусі, сябра і калегі Васіля Ліцьвінкі, Мікалая Котава.

Запрашаем усіх, каго цікавіць беларуская народная традыцыйная культура, беларуская народная песня, аддаць даніну павагі выдатнаму беларускаму фалькларысту Васілю Ліцьвінку.

Уваход вольны.

Image

Ресурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.