Кафедра тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага
фальклору філалагічнага факультэта БДУ запрашае на вечар памяці выдатнага
беларускага фалькларыста Васіля Дзмітрыевіча Ліцьвінкі «Абрадавая вясна Васіля Ліцьвінкі».
Мерапрыемства адбудзецца 23 красавіка 2009 года ў 17.30 у вялікай актавай зале філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Праграма вечара:
І. Успаміны пра Васіля Ліцвінку яго калег, сяброў і родных:
- Наталля Міхайлаўна Ліцьвінка, доктар хімічных навук, прафесар, жонка
- Іван Сямёнавіч Роўда, дэкан філалагічнага факультэта БДУ, прафесар
- Вячаслаў Пятровіч Рагойша, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ, прафесар
- Арсен Сяргеевіч Ліс, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, доктар філалагічных навук
- Алесь Юр’евіч Лозка, дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ імя М. Танка, дацэнт
- Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры БДПУ імя М. Танка, кандыдат філалагічных навук
- Мікалай Пятровіч Антропаў, загадчык аддзела этналінгвістыкі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, дацэнт
- Алена Міхайлаўна Боганева, загадчык аддзела народнай традыцыйнай культуры Інстытута праблем культуры ІПК БДУКМ
ІІ. З удзячнай памяццю пра Васіля Ліцьвінку выступяць фальклорныя калектывы:
- Узорны фальклорны ансамбль БДПУ імя М. Танка “Жавароначкі” (кіраўнік Наталля Паўлаўна Баяльская).
- Выканаўцы народных песень з в. Атвержычы, землякоў Васіля Ліцьвінкі са Столінскага раёна (кіраўнік Любоў Пятроўна Яхнавец).
- Фальклорны ансамбль “Маладзіцы маладыя” Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Жыткавіцкага раёна (кіраўнік Кацярына Пятроўна Домніч).
- Фальклорны ансамбль “Гасцінец” гімназіі № 17 г. Мінска (кіраўнік Галіна Якаўлеўна Пратасевіч).
- Народны ансамбль “Вербіца” Дома культуры Мінскага аўтазавода (кіраўнік Аляксандр Іванавіч Свірскі).
- Канцэртная праграма фальклорнага ансамбля “Тутэйшая шляхта” БДУ (кіраўнік Лявон Віктаравіч Махнач).
- Выступленне фальклорнага ансамбля “Багач” філалагічнага факультэта БДУ (кіраўнік Ірына Валер’еўна Казакова).
Мерапрыемства праводзіцца ў рамках святкавання 70-гадовага юбілея філалагічнага факультэта і ў кантэксце аб’яўленага Прэзідэнтам Беларусі 2009 года “Годам роднай зямлі” пры арганізацыйна-інфармацыйнай падтрымцы заслужанага танцмайстара і харэографа Беларусі, сябра і калегі Васіля Ліцьвінкі, Мікалая Котава.
Запрашаем усіх, каго цікавіць беларуская народная традыцыйная культура, беларуская народная песня, аддаць даніну павагі выдатнаму беларускаму фалькларысту Васілю Ліцьвінку.
Уваход вольны.


BY 
