Тэксты на пераклад у электронным выглядзе можна атрымаць у лабарантаў
кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філфаку БДУ (кабінет
52) або звярнуўшыся на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. (з пазнакай:
“тэкст на конкурс”). З прапанаваных апавяданняў Гаспадзінава кожны
ўдзельнік можа выбраць адно або некалькі, аднак сумарны аб’ём
перакладзенага тэксту не павінен быць меншым за 5000 знакаў з
прабеламі. Апошні дзень прыёму гатовых перакладаў – дзень святога
Георгія Гаспадзінава (6 мая). Прымаюць пераклады (у электронным
выглядзе) згаданыя вышэй лабаранты згаданай жа вышэй кафедры – асабіста
ў кабінеце 52 або праз электронную пошту (таксама згаданую вышэй, з
пазнакай: “пераклад”).
Увага! Конкурс ананімны – каб выключыць магчымыя асабістыя сімпатыі
сябраў журы. Таму не пазначайце сваё імя ў файле з перакладам. Кожны
ўдзельнік атрымае нумар. Сваю кантактную інфармацыю (імя, прозвішча,
e-mail або тэлефон) просьба напісаць у асобным файле або здаць
лабарантам у асобным канверце.
Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.