Сэрвісы

Конкурс перакладу - для знаўцаў балгарскай мовы

Тэксты на пераклад у электронным выглядзе можна атрымаць у лабарантаў кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філфаку БДУ (кабінет 52) або звярнуўшыся на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. (з пазнакай: “тэкст на конкурс”). З прапанаваных апавяданняў Гаспадзінава кожны ўдзельнік можа выбраць адно або некалькі, аднак сумарны аб’ём перакладзенага тэксту не павінен быць меншым за 5000 знакаў з прабеламі. Апошні дзень прыёму гатовых перакладаў – дзень святога Георгія Гаспадзінава (6 мая). Прымаюць пераклады (у электронным выглядзе) згаданыя вышэй лабаранты згаданай жа вышэй кафедры – асабіста ў кабінеце 52 або праз электронную пошту (таксама згаданую вышэй, з пазнакай: “пераклад”).

Увага! Конкурс ананімны – каб выключыць магчымыя асабістыя сімпатыі сябраў журы. Таму не пазначайце сваё імя ў файле з перакладам. Кожны ўдзельнік атрымае нумар. Сваю кантактную інфармацыю (імя, прозвішча, e-mail або тэлефон) просьба напісаць у асобным файле або здаць лабарантам у асобным канверце.

Прызы будуць! Журы – у меру аўтарытэтнае.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.