Сервисы

Сяброўская сустрэча «Беларускі фальклор у дыялогу славянскіх культур»

Сяброўская сустрэча «Беларускі фальклор у дыялогу славянскіх культур» адбудзецца 23 верасня ў 14:25, аўд. 414.

У праграме:

  1. Прывітальнае слова фалькларыстаў кафедры тэорыі літаратуры.
  2. Прагляд фальклорна-этнаграфічнага фільма «Сучаснае вяселле», падрыхтаванага студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «руская філалогія» падчас фальклонай практыкі 2009 г.
  3. Слова студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “«беларуская філалогія» Маргарыты Латышкевіч і Анастасіі Баярскіх аб сваёй навуковай дзейнасці.
  4. Традыцыйныя спевы беларусаў у выкананні студэнткі 2 курса спецыяльнасці «беларуская філалогія» Клаўдзіі Касануэва.
  5. Выступленне студэнтаў-стажораў з Люблінскага універсітэту (Польшча).
  6. Выступленне членаў Клуба інтэрнацыянальнага сяброўства філалагічнага факультэта.

Запрашаем на сустрэчу!

Кафедра тэорыі літаратуры, Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору
Image

Ресурсы

Image
Image