Сяброўская сустрэча «Беларускі фальклор у дыялогу славянскіх культур» адбудзецца 23 верасня ў 14:25, аўд. 414.
У праграме:
- Прывітальнае слова фалькларыстаў кафедры тэорыі літаратуры.
- Прагляд фальклорна-этнаграфічнага фільма «Сучаснае вяселле», падрыхтаванага студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «руская філалогія» падчас фальклонай практыкі 2009 г.
- Слова студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “«беларуская філалогія» Маргарыты Латышкевіч і Анастасіі Баярскіх аб сваёй навуковай дзейнасці.
- Традыцыйныя спевы беларусаў у выкананні студэнткі 2 курса спецыяльнасці «беларуская філалогія» Клаўдзіі Касануэва.
- Выступленне студэнтаў-стажораў з Люблінскага універсітэту (Польшча).
- Выступленне членаў Клуба інтэрнацыянальнага сяброўства філалагічнага факультэта.
Запрашаем на сустрэчу!
Кафедра тэорыі літаратуры, Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору


BY 
