Сервисы

Самый фантастический номер "Маладосці"

Шаноўныя  чытачы самага маладога беларускага часопіса ўсіх часоў!

Спяшаемся паведаміць вам, што у красавіку свет пабачыць самы фантастычны нумар “Маладосці”.

Па-першае, фантастычнасць яго жанрава-тэматычная: нумар цалкам прысвечаны творам фантастыкі, фэнтэзі і жахам.

Па-другое, чацвёртая “Маладосць” атрымалася  сапраўды фантастычна цікавай і захапляльнай. Пад яе вокладкай сабраныя вусцішна-жахлівыя творы, апавяданні на касмічную і міфалагічную тэматыку, дасціпныя фантазіі маладых пісьменнікаў пра будучыню… Нават паэзія арганічна ўпісалася ў фантастычны жанрава-тэматычны кірунак чацвёртай “Маладосці”. Вы пераканаецеся, што на беларускім матэрыяле можна ствараць адмысловую літаратурную рэальнасць, не менш прыцягальную за толкіенаўскую.

Чацвёртая “Маладосць” можа разглядацца і як практычны дапаможнік па ўзаемадзеянні са звышрэальным: даследчык і пісьменнік Пятро Васючэнка падзеліцца бясцэнным вопытам у пошуках слядоў беларускага Цмока, а артыкулы псіхолагаў навучаць вас чараўніцтву ў рэальнасці.

Чытайце “Маладосць”.

Будзьце маладымі і фантастычнымі!

{gallery}2014-04-09{/gallery}

Image

Ресурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.