Шаноўныя чытачы самага маладога беларускага часопіса ўсіх часоў!
Спяшаемся паведаміць вам, што у красавіку свет пабачыць самы фантастычны нумар “Маладосці”.
Па-першае, фантастычнасць яго жанрава-тэматычная: нумар цалкам прысвечаны творам фантастыкі, фэнтэзі і жахам.
Па-другое, чацвёртая “Маладосць” атрымалася сапраўды фантастычна цікавай і захапляльнай. Пад яе вокладкай сабраныя вусцішна-жахлівыя творы, апавяданні на касмічную і міфалагічную тэматыку, дасціпныя фантазіі маладых пісьменнікаў пра будучыню… Нават паэзія арганічна ўпісалася ў фантастычны жанрава-тэматычны кірунак чацвёртай “Маладосці”. Вы пераканаецеся, што на беларускім матэрыяле можна ствараць адмысловую літаратурную рэальнасць, не менш прыцягальную за толкіенаўскую.
Чацвёртая “Маладосць” можа разглядацца і як практычны дапаможнік па ўзаемадзеянні са звышрэальным: даследчык і пісьменнік Пятро Васючэнка падзеліцца бясцэнным вопытам у пошуках слядоў беларускага Цмока, а артыкулы псіхолагаў навучаць вас чараўніцтву ў рэальнасці.
Чытайце “Маладосць”.
Будзьце маладымі і фантастычнымі!
{gallery}2014-04-09{/gallery}


BY 
