Школа юнага філолага «ШЮФ.Hub» запрашае!
Паважаныя школьнікі!
Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2026/2027 навучальным годзе запрашае навучэнцаў 5–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій стаць слухачамі Школы юнага філолага «ШЮФ.Hub».
Заняткі праводзяцца па раскладзе, размешчаным на сайце філалагічнага факультэта, па адрасе г. Мінск, вул. К.Маркса, 31 з лістапада па май (афлайн і анлайн). Навучанне бясплатнае. Тэлефон для даведак: (+375-17) 363-96-02.
Для запісу просім вас запоўніць рэгістрацыйную форму https://forms.gle/KPDFc29CVNr1NjpB7
Таксама далучайцеся да нас у сацыяльных сетках
Telegram: https://t.me/philbsu
Instagram: https://instagram.com/filfak_bsu?igshid=NGExMmI2YTkyZg
TikTok: https://vm.tiktok.com/ZMNu5N9Pm/
Дэвіз: «Знайдзі свой PRO_Філ, стварай у LAB_Слова, даследуй у TXT_Лаб, перамагай на OLYMP_Трэк!»
Напрамкі
Кожны напрамак працуе як мост: дапамагае школьнікам свядома выбраць філфак, а стаўшы студэнтам, знайсці сябе ў прафесіі.
PRO_Філ
Кар’ерны навігатар філолага накіраваны на знаёмства школьнікаў з «прафесіямі філолага» ў гуманітарнай прасторы Беларусі.
LAB_Слова
Творча-адукацыйная экасістэма звязвае класічную філалагічную адукацыю з жывой моўнай і літаратурнай практыкай, дазваляе выяўляць і падтрымаць таленты.
TXT_Лаб
Навуковы інкубатар для філолагаў дапамагае школьнікам пад кіраўніцтвам маладых вучоных ператварыць ідэю ў навукова-даследчы праект.
OLYMP_Трэк
«Інтэлектуальны спорт» для будучых філолагаў.
БОНУС: адкрытыя лекцыі «топавых» выкладчыкаў факультэта з удзелам школьнікаў.
Дазволь слову стаць тваёй сілай!



BY

