Гэта выплата да стыпендыі (раз у год) для студэнтаў бюджэтнай формы навучання, якія маюць для гэтага падставу:
- працяглае лячэнне, у тым ліку стацыянарнае (не менш за 21 каляндарны дзень);
- платнае медабслугоўванне, медыкаментознае лячэнне, рэкамендаванае дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя (акрамя стаматалагічных паслуг, санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення);
- наяўнасць групы інваліднасці;
- студэнт са шматдзетнай сям'і;
- студэнт з няпоўнай сям'і.
Каб атрымаць матэрыяльную дапамогу трэба:
Крок 1. запоўніць бланк заявы;
Крок 2. прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць ільготы;
Крок 3. прынесці заяву з поўным пакетам дакументаў намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце Вользе Пятроўне Крычко ў кабінет 34.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да Вольгі Пятроўны Крычко, +375173639602.