Спецыяльнасць "Славянская філалогія"
Прафілізацыі:
- славянская і беларуская (чэшская і беларуская) філалогія
- славянская і руская (чэшская і руская) філалогія
Уступныя выпрабаванні:
Беларуская мова (ЦТ/ЦЭ) / Руская мова (ЦТ/ЦЭ)
Беларуская літаратура (вусны экзамен) / Руская літаратура (вусны экзамен)
Гісторыя Беларусі (ЦТ/ЦЭ)
Уступныя экзамены здаюцца ў адпаведнасці з праграмай па беларускай і рускай літаратуры.
Спецыяльныя дысцыпліны:
- уводзіны ў славянскую філалогію;
- тэорыя і практыка перакладу;
- славянская міфалогія;
- гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы;
- стараславянская мова;
- гістарычная граматыка славянскай мовы;
- тэарэтычная граматыка славянскай мовы;
- культура краіны вывучаемай мовы;
- асновы літаратуразнаўчай славістыкі
Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг-перакладчык. Выкладчык
Дзень адчыненых дзвярэй 28 сакавіка
Інфармацыя носіць даведачны характар. Раім удакладняць інфармацыю ў прыёмнай камісіі