Аспірантура і дактарантура
На філалагічным факультэце БДУ дзейнічаюць тры доктарскія саветы па абароне дысертацый:
Д 02.01.12
Спецыяльнасці:
- 10.01.01 Беларуская літаратура
- 10.01.02 Руская літаратура
- 10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры)
Cтаршыня савета доктар філалагічных навук, прафесар Сінькова Людміла Дзмітрыеўна.
Д 02.01.11
Спецыяльнасці:
- 10.02.01 Беларуская мова
- 10.02.02 Руская мова
- 10.02.20 Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства
Cтаршыня савета доктар філалагічных навук, прафесар Роўда Іван Сямёнавіч.
Д 02.01.24
Спецыяльнасці:
- 10.02.03 Славянскія мовы
- 10.02.19 Тэорыя мовы
Cтаршыня савета доктар філалагічных навук, прафесар Мячкоўская Ніна Барысаўна
Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мае шматгадовы вопыт падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ў аспірантуры і дактарантуры.
Штогод на факультэце навучаецца ад 70 да 80 аспірантаў і дактарантаў, у тым ліку замежныя грамадзяне.
Пад кіраўніцтвам вопытных прафесараў і дацэнтаў ажыццяўляюцца даследаванні па перспектыўных напрамках філалагічных навук і методыкі выкладання мовы і літаратуры.
За гады існавання факультэта склаліся навуковыя школы і калектыў педагогаў, якія забяспечваюць навучанне па 12 спецыяльнасцях:
Шыфр спецыяльнасці | Галіна навукі, група спецыяльнасцей, спецыяльнасць | Галіна навукі, па якой прысуджаецца вучоная ступень |
---|---|---|
10.00.00 Філалагічныя навукі | ||
10.01.00 Літаратуразнаўства |
||
10.01.01 |
Беларуская літаратура |
Філалагічныя |
10.01.02 |
Руская літаратура |
Філалагічныя |
10.01.03 |
Літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры) |
Філалагічныя |
10.01.08 |
Тэорыя літаратуры. Тэксталогія |
Філалагічныя |
10.01.09 |
Фалькларыстыка |
Філалагічныя |
10.02.00 Мовазнаўства |
||
10.02.01 |
Беларуская мова |
Філалагічныя |
10.02.02 |
Руская мова |
Філалагічныя |
10.02.03 |
Славянскія мовы |
Філалагічныя |
10.02.19 |
Тэорыя мовы |
Філалагічныя |
10.02.20 | Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства | Філалагічныя |
10.02.21 | Прыкладная і матэматычная лінгвістыка | Філалагічныя |
13.00.00 Педагагічныя навукі |
||
13.00.02 |
Тэорыя і методыка навучання і выхавання (па абласцях і ўзроўнях адукацыі) |
Педагагічныя |
На англійскай мове вядзецца падрыхтоўка па наступных спецыяльнасцях:
10.02.19 Тэорыя мовы
10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа (англійская)
 
На філалагічным факультэце БДУ дзейнічаюць тры доктарскія саветы па абароне дысертацый:
Д 02.01.12
Спецыяльнасці:
- 10.01.01 Беларуская літаратура
- 10.01.02 Руская літаратура
- 10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры)
Cтаршыня савета доктар філалагічных навук, прафесар Сінькова Людміла Дзмітрыеўна.
Д 02.01.11
Спецыяльнасці:
- 10.02.01 Беларуская мова
- 10.02.02 Руская мова
- 10.02.20 Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства
Cтаршыня савета доктар філалагічных навук, прафесар Роўда Іван Сямёнавіч.
Д 02.01.24
Спецыяльнасці:
- 10.02.03 Славянскія мовы
- 10.02.19 Тэорыя мовы
Cтаршыня савета доктар філалагічных навук, прафесар Мячкоўская Ніна Барысаўна
Набор у аспірантуру праводзіцца штогод на спецыяльнасці, па якіх прадстаўлены мэтавыя заяўкі ад зацікаўленых арганізацый.
Навучанне ў аспірантуры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на аснове дзяржаўнага заказу, па заяўках арганізацый, якія маюць патрэбу ў работніках вышэйшай кваліфікацыі.
Аспірант, Заказчык (арганізацыя, якая падала заяўку) і Выканаўца (БДУ) заключаюць дамову, у якой вызначаюцца абавязкі бакоў. Аспірантам дзённай формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выплочваецца стыпендыя.
Умовы паступлення вызначаюцца Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.Згодна з п. 46 Палажэння, рашэнне аб залічэнні ў аспірантуру прыёмная камісія прымае па выніках конкурсу з улікам адзнак, атрыманых на ўступным экзамене, кандыдацкіх іспытах і заліках па агульнаадукацыйных дысцыплінах, а таксама на падставе аналізу прадстаўленых дакументаў.
Рашэнне афармляецца ў выглядзе выпіскі з пратакола пасяджэння прыёмнай камісіі.
Ад уступнага экзамену па спецыяльнай дысцыпліне з выстаўленнем ацэнкі "дзесяць" вызваляюцца лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, або лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, або лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых работ па дысцыплінах, адпаведных профілю абранай спецыяльнасці.
Пераважным правам для залічэння ў аспірантуру пры аднолькавых балах па выніках здачы ўступнага іспыту карыстаюцца асобы, якія (у парадку прыярытэтнасці):
- прызнаны лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, або лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, або лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых работ па дысцыплінах, якія адпавядаюць спецыяльнасці;
- маюць навуковыя публікацыі па профілі абранай спецыяльнасці ў навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў, і (або) у замежных навуковых выданнях;
- атрымалі больш высокую ацэнку прыёмнай камісіяй навуковых прац, апублікаваных у выданнях, якія не ўваходзяць у пералік выданняў, навуковага рэферата;
- з'яўляюцца аўтарамі работ першай катэгорыі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў;
- набралі больш высокую суму балаў па здадзеных кандыдацкіх іспытах і заліках па агульнаадукацыйных дысцыплінах;
- маюць вопыт практычнай работы не менш за два гады па профілі, які адпавядае галіне навукі (групе спецыяльнасцей), па якой будзе ажыццяўляцца навучанне ў аспірантуры (ад'юнктуры);
- атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі з адзнакай;
- выступалі з дакладамі на канферэнцыях.
Асобы, якія не прайшлі па конкурсе на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія атрымалі на ўступным экзамене адзнаку не ніжэйшую за "чатыры", маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на навучанне ў аспірантуры на платнай аснове.
Асобы, якія паступаюць у дактарантуру, падаюць на імя рэктара БДУ заяву, да якой прыкладаюць дакументы згодна з пералікам, вызначаным Міністэрствам адукацыі. Падрабязней тут
Пасля падачы дакументаў, у тэрміны, устаноўленыя загадам рэктара БДУ, асоба, якая паступае ў дактарантуру, выступае з навуковым дакладам на пасяджэнні структурнага падраздзялення, профіль дзейнасці якога адпавядае выбранай тэме яго дысертацыі.
У навуковым дакладзе на аснове аналізу ўласных вынікаў навуковых даследаванняў неабходна абгрунтаваць тэрміны выканання доктарскай дысертацыі, прадставіць праект індывідуальнага плана работы.
Структурнае падраздзяленне аналізуе актуальнасць навуковай тэмы, яе адпаведнасць прыярытэтным напрамкам навуковых даследаванняў або прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне выканання даследавання па тэме дысертацыі, а таксама іншыя ўмовы, неабходныя для падрыхтоўкі дысертацыі ва ўстаноўленыя тэрміны.
Дактарантура рэалізуе адукацыйную праграму, накіраваную на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі арганізацыі навукова-даследчай работы па новым напрамку навуковых даследаванняў або развіццё існуючых актуальных напрамкаў навуковых даследаванняў, аналітычнага абагульнення вынікаў навуковай дзейнасці, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на саісканне вучонай ступені доктара навук.
Адукацыйная праграма дактарантуры рэалізуецца ў дзённай форме атрымання адукацыі (не больш за 3 гады) або ў форме саіскальніцтва (не больш за 5 гадоў).
Навучанне ў аспірантуры ў дзённай форме (тэрмін не больш за тры гады), завочнай форме (не больш за чатыры гады) і ў форме саіскальніцтва (не больш за пяць гадоў) для атрымання кваліфікацыі "Даследчык" ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў або іншых фізічных асоб, у тым ліку ўласных сродкаў грамадзяніна, на падставе дамоў аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, заключаных у адпаведнасці з заканадаўствам.
Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм аспірантуры і дактарантуры арганізуецца па навучальных гадах, а ў навучальных гадах – па паўгоддзях.
Навучэнцы не менш як два разы на год праходзяць прамежкавую атэстацыю, прадстаўляюць справаздачу аб выкананні індывідуальнага плана работы за мінулае паўгоддзе, а таксама план работы на наступнае паўгоддзе.
У дачыненні асоб, якія паспяхова асвоілі змест адукацыйнай праграмы аспірантуры і дактарантуры, на выніковай атэстацыі прымаецца станоўчае заключэнне дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі (ДАК). Пры гэтым выпускнікам аспірантуры, якія паспяхова завяршылі навучанне, ДАК прысвойвае кваліфікацыю "Даследчык", ім выдаецца дыплом даследчыка.
За час навучання ў аспірантуры ў форме саіскальніцтва неабходна здаць наступныя кандыдацкія экзамены і залік: філасофію і метадалогію навукі (экзамен), замежную мову (экзамен), асновы інфармацыйных тэхналогій (дыферэнцыраваны залік), спецыяльнасць (экзамен).
Навучэнцы дзённай і завочнай формы аспірантуры здаюць кандыдацкі экзамен па адпаведнай спецыяльнай дысцыпліне. Калі спецыяльнасць вышэйшай адукацыі не адпавядае галіне навукі, па спецыяльнасці якой ажыццяўляецца падрыхтоўка дысертацыі ў аспірантуры, неабходна дадаткова здаць экзамен у аб'ёме зместу адукацыйнай праграмы па адпаведнай спецыяльнасці агульнай вышэйшай адукацыі або блізкай да яе спецыяльнасці (экзамен па спецыяльнасці здаецца апошнім).
Прыём кандыдацкіх экзаменаў і залікаў ажыццяўляецца 2 разы на год: у восеньскую (кастрычнік) і вясновую (канец мая – чэрвень) сесіі па выбары навучэнца ў адпаведнасці з зацверджаным індывідуальным планам работы (экзамен па спецыяльнай дысцыпліне здаецца пасля здачы ўсіх агульнаадукацыйных і дадатковых экзаменаў). Здачу кандыдацкага экзамену неабходна папярэдне ўзгадніць з адпаведнай кафедрай, а таксама адлюстраваць тэрміны здачы экзамену ў індывідуальным плане работы.
Аспіранты і саіскальнікі, якія навучаюцца па праграме аспірантуры, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі "Даследчык", могуць здаваць экзамен па спецыяльнай дысцыпліне не пазней чым у маі – чэрвені апошняга года навучання.
Допускам да кандыдацкага іспыту па філасофіі і метадалогіі навукі з'яўляецца станоўчая адзнака рэферата, які неабходна папярэдне падаць на кафедру філасофіі і метадалогіі навукі (вул. Кальварыйская, 9, к. 628, тэл. 259-70-54), у вясновую сесію (май – чэрвень) – да 10 красавіка; у восеньскую сесію (кастрычнік) – да 10 верасня.
Тэму рэферата неабходна ўзяць на кафедры або гл. тут.
Заняткі па філасофіі і метадалогіі навукі пачынаюцца з канца лістапада (або на пачатку снежня) па май месяц.
Па пытаннях раскладу заняткаў, а таксама падрыхтоўкі і афармлення выпускной работы па асновах інфармацыйных тэхналогій інфармацыю можна даведацца на сайце эканамічнага факультэта (кафедра эканамічнай інфарматыкі, вул. К. Маркса, 31, аўд. 103, тэл. +375 17 327-25-21 ), а таксама гл. тут
За месяц да іспыту па спецыяльнасці неабходна зацвердзіць на адпаведнай кафедры дадатковую праграму па тэме дысертацыі. Калі дысертацыйнае даследаванне выконваецца на рускай мове, аспіранту неабходна прадэманстраваць валоданне навуковым стылем беларускай мовы і падрыхтаваць да кандыдацкага іспыту пераклад на беларускую мову фрагмента сваёй дысертацыі (або артыкула) у аб'ёме 2000 знакаў.
Дадатковы іспыт у аб'ёме агульнаадукацыйнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі здаецца перад кандыдацкім іспытам па спецыяльнасці, па якой ажыццяўляецца падрыхтоўка дысертацыі. Адказы на ўсе пытанні, якія тычацца арганізацыі навучання ў аспірантуры і дактарантуры, нарматыўна-прававую дакументацыю, узоры дакументаў, можна знайсці тут
Інфармацыю аб парадку афармлення дысертацыйнай работы, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі глядзіце тут.
Кафедра англійскага мовазнаўства
Кафедра беларускага мовазнаўства
Кафедра гісторыі беларускай літаратуры
Кафедра прыкладной лінгвістыкі
Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры
Материальное стимулирование и поощрение:
Положение об оказании материальной помощи аспирантам и докторантам. Приказ № 771-ОД от 14.12.2022 г.
Положение о назначении надбавок аспирантам. Приказ № 771-ОД от 14.12.2022 г.
"Положение о премировании за эффективную подготовку научных работников высшей квалификации" - часть комплекса мер, направленных на повышение качества послевузовского образования в БГУ.