Сэрвісы

12.10.2023 Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Т.І.Шамякіна – вучоны, літаратар, педагог» (да 75-годдзя прафесара Таццяны Іванаўны Шамякінай)

Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскім навукова-практычным семінары«Т. І. Шамякіна – вучоны, літаратар, педагог» (да 75-годдзя прафесара Таццяны Іванаўны Шамякінай), які адбудзецца 12 кастрычніка 2023 года. 

Праграма семінара знаходіцца тут

Семінар прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння прафесара Таццяны Іванаўны Шамякінай, доктара філалагічных навук, прафесара кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, выдатнага вучонага, педагога, літаратара, акадэміка Міжнароднай славянскай акадэміі навукі, адукацыі, мастацтва і культуры.

Мэта семінара – вызначыць ролю Т. І. Шамякінай у развіцці філалогіі, адукацыі і культуры Беларусі, умацаванні беларуска-іншанацыянальных культурных сувязей.

Форма правядзення семінара – вочная, завочная, дыстанцыйная.

Праблемныя пытанні семінара:

  1. Актуальныя праблемы літаратуразнаўства ў навуковых даследаваннях Т. І  Шамякінай:
  • Т. І. Шамякіна як тэарэтык літаратуры.
  • Даследаванне вуснай народнай творчасці, культуры Усходу і Захаду ў навуковых працах Т. І. Шамякінай.
  • Т. І. Шамякіна як даследчык міфалогіі і міфапаэтыкі літаратуры.
  • Псіхалогія літаратурнай творчасці ў даследаваннях Т. І. Шамякінай.
  • Вывучэнне біяграфіі, асобы і творчай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ў навуковых і публіцыстычных работах Т.І. Шамякінай.
  1. Т. І. Шамякіна – перакладчык.
  2. Т. І. Шамякіна – літаратурны крытык.
  3. Публіцыстыка і эсэістыка ў творчасці Т. І. Шамякінай.
  4. Роля прафесара Т. І. Шамякінай у развіцці вышэйшай і сярэдняй школы Беларусі (практыка выкладання, стварэнне падручнікаў, праграм і інш.).
  5. Грамадская і арганізацыйная дзейнасць Т. І. Шамякінай.

Рабочыя мовы – беларуская, руская, іншыя славянскія.

Умовы ўдзелу ў семінары

Для ўдзелу ў семінары неабходна даслаць на адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. (з пазнакай Семінар – 2023) да 2.10.2023 г. заяўку (форма дадаецца), а да 24.10.2023 г. – тэкст даклада для публікацыі ў электронным зборніку матэрыялаў семінара (адным файлам, назва файла – прозвішча аўтара і яго месца працы, напрыклад: Іваноў БДУ.doc.), які будзе размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ па адрасе elib.bsu.by.

Аргкамітэт пакідае за сабой права рэцэнзавання і тэхнічнага рэдагавання матэрыялаў.

Размяшчэнне і камандзіровачныя расходы за кошт удзельнікаў.

Тэлефоны для кантактаў: 8(017) 350-21-76 (кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ; намеснік старшыні аргкамітэта Марозава Таццяна Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт).

Электронная пошта для лістоў і даведак: кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

 

Патрабаванні да афармлення артыкулаў

Інфармацыя падаецца ў наступнай паслядоўнасці:

 

НА МОВЕ АРТЫКУЛА:

 

1. Назва артыкула (па цэнтры, паўтлусты прамы Times New Roman, кегль 11 pt, прапісныя літары, интэрвал пасля - 18 pt)

Назва публікацыі павінна адлюстроўваць яе змест і складацца не больш чым з 10-12 слоў. Не дапускаецца выкарыстоўваць у назве абрэвіятуры і формулы.

2. Ініцыялы і прозвішча аўтара / аўтараў (па цэнтры, паўтлусты курсіў Times New Roman, кегль11 pt, інтэрвал пасля - 10 pt).

3. Афіліяцыя (па цэнтры, курсіў Times New Roman, кегль 10 pt, інтэрвал пасля - 20 pt).

Назвы арганізацый, у якіх працуе аўтар, адрас (вуліца, нумар дома), індэкс, горад, краіна, электронны адрас.

Калі аўтараў публікацыі некалькі, то інфармацыя паўтараецца для кожнага аўтара. Аспірантам і студэнтам неабходна ўказваць ПРОЗВІШЧА, імя, ступень і званне навуковага кіраўніка.

4. Анатацыя (па шырыні радка, прамы Times New Roman, кегль 10 pt, абзацны водступ - 10 мм, інтэрвал пасля - 12 pt).

Анатацыя павінна быць інфарматыўнай, арыгінальнай, змястоўнай (адлюстроўваць асноўны змест артыкула і вынікі даследаванняў), пераважна структураванай. У анатацыю ўваходзіць характарыстыка асноўнай тэмы, праблемы, аб'екта, мэты даследавання, каштоўнасць яго вынікаў, а таксама практычнае значэнне вынікаў працы. У анатацыі неабходна ўказаць, што новага нясе у сабе публікацыя ў параўнанні з іншымі, роднаснымі па тэматыцы і мэце прызначэнні. Абрэвіятуры варта разгортваць. Аб'ём анатацыі - 90-200 слоў.

5. Ключавыя словы (па шырыні радка, прамы Times New Roman, кегль 10 pt, абзацны водступ - 10 мм, інтэрвал пасля - 12 pt).

У якасці ключавых слоў могуць выкарыстоўвацца як асобныя словы, так і словазлучэнні ў назоўным склоне. Рэкамендуемая колькасць ключавых слоў-5-7 на рускай/беларускай мове, колькасць слоў ўнутры ключавой фразы - не больш за тры. Ключавыя словы адлучаюцца паміж сабой кропкай з коскай.

6. Калі артыкул напісаны на беларускай мове, то такі ж блок інфармацыі (пункты 1-5) неабходна аформіць на беларускай мове.

7. Тэкст артыкула

Аб’ём артыкула павінен складаць не больш за 6 старонак друкаванага тэксту фармату А4 у рэдактары MS Word (версія 6.0 і вышэй), Times New Roman, кегль – 12 pt, абзацны водступ - 10 мм, палі – верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 20 мм.

У тэксце не павінна быць нераскрытых абрэвіятур (за выключэннем агульнаўжывальных), словы пісаць цалкам. З скарачэнняў дапускаюцца толькі: т. д., т. п., інш., т. е., см, км, а таксама пры ўказанні канкрэтных дат: г. або гг. (2012 г., 1994-2009 гг.); стагоддзя паказваюцца рымскімі лічбамі і з скарачэннем: VI ст. (або XIX–XX стст.). Пры згадванні ў тэксце айчынных імёнаў прыводзяцца іх ініцыялы і прозвішча, пры гэтым ініцыялы паказваюцца перад прозвішчам, з фіксаванымі прабеламі (Shift+Ctrl+прабел) (А. І. Іваноў).

Двухкоссі - толькі «…», калі слова пачынае цытату або прымыкае да канца цытаты. Унутры закавычанай цытаты ўжываюцца двукоссі “...”.

Пры згадванні ў тэксце найменняў міжнародных праектаў, праграм і да т. п. абавязкова паказваецца іх поўнае найменне і пераклад на рускую мову.

Статыстычныя дадзеныя, факты, цытаты, імёны ўласныя і іншыя звесткі, якія ўжываюцца ў тэксце артыкула, павінны быць забяспечаны спасылкамі на крыніцы.

8. Бібліяграфічныя спасылкі (па шырыні радка, прамы Times New Roman, кегль 11 pt, абзацны водступ - 10 мм).

Спіс крыніц афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ СТБ 7.208-2008 «Бібліяграфічная спасылка». Скарачэнне слоў у бібліяграфічным запісу згодна з ДАСТ 7.12-93 і 7.12-2001, скарачэнне замежных слоў (згодна з ISO 4) - http://www.issn.org/services/online-services/access-to-the-ltwa/

Спасылкі на бібліяграфічныя крыніцы даюцца ў парадку цытавання – (згадкі) - парадкавы нумар зноскі і цытуемыя старонкі ў тэксце пішуцца ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 3]). Кожная крыніца павінна мець свой парадкавы нумар у спісе.

Неабходна ў спіс літаратуры ўключаць толькі поўнае апісанне крыніцы (артыкулы з часопіса, дакладу канферэнцыі, главы з кнігі) з абавязковым указаннем першай і апошняй старонкі публікацыі (старонка першая - старонка апошняя); спасылкі на канкрэтныя цытуемыя старонкі паказваюцца ва ўнутрытэкставых спасылках.

Спіс крыніц павінен быць аформлены наступным чынам:

1) кнігі: прозвішча і ініцыялы аўтара, поўная назва кнігі, месца выдання, выдавецтва, год выдання.

Прыклад: Балацкий Е. В. Элементы экономики государственного сектора. Минск: Капитал страны, 2013.

2) артыкулы з часопісаў, зборнікаў, матэрыялаў канферэнцый і інш.:

Прыклад: Дедов И. И., Шестакова М. В., Викулова О. К. Государственный регистр сахарного диабета в Российской Федерации: статус 2014 г. и перспективы развития // Сахарный диабет. 2015. Т. 18, № 3. C. 5–22. DOI: 10.14341/DM201535-22.

 

Узор афармлення матэрыялаў

Т. І. ШАМЯКІНА ЯК ТЭАРЭТЫК ЛІТАРАТУРЫ

І. І. Іваноў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,

вул. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь,

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

У артыкуле…

Ключавыя словы: тэорыя літаратуры; …

Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст …

БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ СПАСЫЛКІ

  1. Рагойша В. П. Беларускае вершаванне : вучэб.-метад. дапам. Мінск : БДУ, 2011.
  2. Шкловский В. Б. Искусство как приём. Связь приёмов сюжетосложения с общими приёмами стиля // В. Б. Шкловский. О теории прозы. М. : Советский писатель, 1983. С. 9–62.

 

Форма заяўкі

(калі ласка, запоўніце ўсе палі)

Імя, імя па бацьку, прозвішча

 

Навуковая ступень, навуковае званне

 

Пасада, месца працы.

Для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў: месца вучобы, курс, спецыяльнасць, факультэт

 

Тэма даклада

 

Кантактны тэлефон,

e-mail

 

Кантактны адрас

 

Форма ўдзелу (вочная, завочная, дыстанцыйная)

 
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.