Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскім навукова-практычным семінары«Т. І. Шамякіна – вучоны, літаратар, педагог» (да 75-годдзя прафесара Таццяны Іванаўны Шамякінай), які адбудзецца 12 кастрычніка 2023 года.
Праграма семінара знаходіцца тут
Семінар прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння прафесара Таццяны Іванаўны Шамякінай, доктара філалагічных навук, прафесара кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, выдатнага вучонага, педагога, літаратара, акадэміка Міжнароднай славянскай акадэміі навукі, адукацыі, мастацтва і культуры.
Мэта семінара – вызначыць ролю Т. І. Шамякінай у развіцці філалогіі, адукацыі і культуры Беларусі, умацаванні беларуска-іншанацыянальных культурных сувязей.
Форма правядзення семінара – вочная, завочная, дыстанцыйная.
Праблемныя пытанні семінара:
- Актуальныя праблемы літаратуразнаўства ў навуковых даследаваннях Т. І Шамякінай:
- Т. І. Шамякіна як тэарэтык літаратуры.
- Даследаванне вуснай народнай творчасці, культуры Усходу і Захаду ў навуковых працах Т. І. Шамякінай.
- Т. І. Шамякіна як даследчык міфалогіі і міфапаэтыкі літаратуры.
- Псіхалогія літаратурнай творчасці ў даследаваннях Т. І. Шамякінай.
- Вывучэнне біяграфіі, асобы і творчай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ў навуковых і публіцыстычных работах Т.І. Шамякінай.
- Т. І. Шамякіна – перакладчык.
- Т. І. Шамякіна – літаратурны крытык.
- Публіцыстыка і эсэістыка ў творчасці Т. І. Шамякінай.
- Роля прафесара Т. І. Шамякінай у развіцці вышэйшай і сярэдняй школы Беларусі (практыка выкладання, стварэнне падручнікаў, праграм і інш.).
- Грамадская і арганізацыйная дзейнасць Т. І. Шамякінай.
Рабочыя мовы – беларуская, руская, іншыя славянскія.
Умовы ўдзелу ў семінары
Для ўдзелу ў семінары неабходна даслаць на адрас
Аргкамітэт пакідае за сабой права рэцэнзавання і тэхнічнага рэдагавання матэрыялаў.
Размяшчэнне і камандзіровачныя расходы за кошт удзельнікаў.
Тэлефоны для кантактаў: 8(017) 350-21-76 (кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ; намеснік старшыні аргкамітэта Марозава Таццяна Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт).
Электронная пошта для лістоў і даведак: кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ:
Патрабаванні да афармлення артыкулаў
Інфармацыя падаецца ў наступнай паслядоўнасці:
НА МОВЕ АРТЫКУЛА:
1. Назва артыкула (па цэнтры, паўтлусты прамы Times New Roman, кегль 11 pt, прапісныя літары, интэрвал пасля - 18 pt)
Назва публікацыі павінна адлюстроўваць яе змест і складацца не больш чым з 10-12 слоў. Не дапускаецца выкарыстоўваць у назве абрэвіятуры і формулы.
2. Ініцыялы і прозвішча аўтара / аўтараў (па цэнтры, паўтлусты курсіў Times New Roman, кегль11 pt, інтэрвал пасля - 10 pt).
3. Афіліяцыя (па цэнтры, курсіў Times New Roman, кегль 10 pt, інтэрвал пасля - 20 pt).
Назвы арганізацый, у якіх працуе аўтар, адрас (вуліца, нумар дома), індэкс, горад, краіна, электронны адрас.
Калі аўтараў публікацыі некалькі, то інфармацыя паўтараецца для кожнага аўтара. Аспірантам і студэнтам неабходна ўказваць ПРОЗВІШЧА, імя, ступень і званне навуковага кіраўніка.
4. Анатацыя (па шырыні радка, прамы Times New Roman, кегль 10 pt, абзацны водступ - 10 мм, інтэрвал пасля - 12 pt).
Анатацыя павінна быць інфарматыўнай, арыгінальнай, змястоўнай (адлюстроўваць асноўны змест артыкула і вынікі даследаванняў), пераважна структураванай. У анатацыю ўваходзіць характарыстыка асноўнай тэмы, праблемы, аб'екта, мэты даследавання, каштоўнасць яго вынікаў, а таксама практычнае значэнне вынікаў працы. У анатацыі неабходна ўказаць, што новага нясе у сабе публікацыя ў параўнанні з іншымі, роднаснымі па тэматыцы і мэце прызначэнні. Абрэвіятуры варта разгортваць. Аб'ём анатацыі - 90-200 слоў.
5. Ключавыя словы (па шырыні радка, прамы Times New Roman, кегль 10 pt, абзацны водступ - 10 мм, інтэрвал пасля - 12 pt).
У якасці ключавых слоў могуць выкарыстоўвацца як асобныя словы, так і словазлучэнні ў назоўным склоне. Рэкамендуемая колькасць ключавых слоў-5-7 на рускай/беларускай мове, колькасць слоў ўнутры ключавой фразы - не больш за тры. Ключавыя словы адлучаюцца паміж сабой кропкай з коскай.
6. Калі артыкул напісаны на беларускай мове, то такі ж блок інфармацыі (пункты 1-5) неабходна аформіць на беларускай мове.
7. Тэкст артыкула
Аб’ём артыкула павінен складаць не больш за 6 старонак друкаванага тэксту фармату А4 у рэдактары MS Word (версія 6.0 і вышэй), Times New Roman, кегль – 12 pt, абзацны водступ - 10 мм, палі – верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 20 мм.
У тэксце не павінна быць нераскрытых абрэвіятур (за выключэннем агульнаўжывальных), словы пісаць цалкам. З скарачэнняў дапускаюцца толькі: т. д., т. п., інш., т. е., см, км, а таксама пры ўказанні канкрэтных дат: г. або гг. (2012 г., 1994-2009 гг.); стагоддзя паказваюцца рымскімі лічбамі і з скарачэннем: VI ст. (або XIX–XX стст.). Пры згадванні ў тэксце айчынных імёнаў прыводзяцца іх ініцыялы і прозвішча, пры гэтым ініцыялы паказваюцца перад прозвішчам, з фіксаванымі прабеламі (Shift+Ctrl+прабел) (А. І. Іваноў).
Двухкоссі - толькі «…», калі слова пачынае цытату або прымыкае да канца цытаты. Унутры закавычанай цытаты ўжываюцца двукоссі “...”.
Пры згадванні ў тэксце найменняў міжнародных праектаў, праграм і да т. п. абавязкова паказваецца іх поўнае найменне і пераклад на рускую мову.
Статыстычныя дадзеныя, факты, цытаты, імёны ўласныя і іншыя звесткі, якія ўжываюцца ў тэксце артыкула, павінны быць забяспечаны спасылкамі на крыніцы.
8. Бібліяграфічныя спасылкі (па шырыні радка, прамы Times New Roman, кегль 11 pt, абзацны водступ - 10 мм).
Спіс крыніц афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ СТБ 7.208-2008 «Бібліяграфічная спасылка». Скарачэнне слоў у бібліяграфічным запісу згодна з ДАСТ 7.12-93 і 7.12-2001, скарачэнне замежных слоў (згодна з ISO 4) - http://www.issn.org/services/online-services/access-to-the-ltwa/
Спасылкі на бібліяграфічныя крыніцы даюцца ў парадку цытавання – (згадкі) - парадкавы нумар зноскі і цытуемыя старонкі ў тэксце пішуцца ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 3]). Кожная крыніца павінна мець свой парадкавы нумар у спісе.
Неабходна ў спіс літаратуры ўключаць толькі поўнае апісанне крыніцы (артыкулы з часопіса, дакладу канферэнцыі, главы з кнігі) з абавязковым указаннем першай і апошняй старонкі публікацыі (старонка першая - старонка апошняя); спасылкі на канкрэтныя цытуемыя старонкі паказваюцца ва ўнутрытэкставых спасылках.
Спіс крыніц павінен быць аформлены наступным чынам:
1) кнігі: прозвішча і ініцыялы аўтара, поўная назва кнігі, месца выдання, выдавецтва, год выдання.
Прыклад: Балацкий Е. В. Элементы экономики государственного сектора. Минск: Капитал страны, 2013.
2) артыкулы з часопісаў, зборнікаў, матэрыялаў канферэнцый і інш.:
Прыклад: Дедов И. И., Шестакова М. В., Викулова О. К. Государственный регистр сахарного диабета в Российской Федерации: статус 2014 г. и перспективы развития // Сахарный диабет. 2015. Т. 18, № 3. C. 5–22. DOI: 10.14341/DM201535-22.
Узор афармлення матэрыялаў
Т. І. ШАМЯКІНА ЯК ТЭАРЭТЫК ЛІТАРАТУРЫ
І. І. Іваноў
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
вул. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь,
У артыкуле…
Ключавыя словы: тэорыя літаратуры; …
Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст Тэкст …
БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ СПАСЫЛКІ
- Рагойша В. П. Беларускае вершаванне : вучэб.-метад. дапам. Мінск : БДУ, 2011.
- Шкловский В. Б. Искусство как приём. Связь приёмов сюжетосложения с общими приёмами стиля // В. Б. Шкловский. О теории прозы. М. : Советский писатель, 1983. С. 9–62.
Форма заяўкі(калі ласка, запоўніце ўсе палі) |
|
|
Імя, імя па бацьку, прозвішча |
|
|
Навуковая ступень, навуковае званне |
|
|
Пасада, месца працы. Для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў: месца вучобы, курс, спецыяльнасць, факультэт |
|
|
Тэма даклада |
|
|
Кантактны тэлефон, |
|
|
Кантактны адрас |
|
|
Форма ўдзелу (вочная, завочная, дыстанцыйная) |
|


BY 
