Сэрвісы

16.11.-18.11.2023 II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць»

Кафедра замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вас прыняць удзел у II Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць». Канферэнцыя прысвечана 710-годдзю з дня нараджэння Джавані Бакача. Канферэнцыя адбудзецца 16 – 18 лістапада 2023 года.

 

Асноўныя накірункі работы канферэнцыі:

  1. Творчасць Дж. Бакача і «studia humanitatis»: вытокі і перспектывы эпохі Адраджэння ў еўрапейскай культуры.
  2. Рэцэпцыя творчасці Дж. Бакача ў славянскіх літаратурах.
  3. Антычная спадчына і этыка-эстэтычныя асновы літаратурнай эпохі.
  4. Біблейскі дыскурс і аксіялагічныя канстанты ў сусветнай літаратуры.
  5. Узаемадзеянне каштоўнасных кантэкстаў у мастацкім тэксце: аўтар і літаратурны герой.
  6. Жанравы канон і яго мадыфікацыі.
  7. Дыялог рамана-германскіх і славянскіх літаратур у гісторыка-культурным кантэксце.
  8. Аксіялогія культурна-гістарычнага і міфапаэтычнага метадаў у сучасным літаратуразнаўстве.
  9. Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту ў мастацтве (жывапіс, музыка, скульптура, тэатр, кінематограф) і формы інтэрмедыяльнасці ў літаратуры.
  10. Круглы стол па актуальных праблемах стратэгіі мастацкага перакладу класічнага і сучаснага тэксту.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, магістранты вышэйшых навучальных устаноў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, а таксама англійская, нямецкая, французская, італьянская.

Правядзенне канферэнцыі плануецца ў вочным фармаце (магчымы змешаны вочна-завочны фармат для асобных секцый).

Па матэрыялах канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў (размяшчэнне на сайце http://conference.bsu.by/ru, у рэпазітары бібліятэкі ўніверсітэта http://elib.bsu.by/, уключэнне ў РІНЦ на аснове навуковай электроннай бібліятэкі elibrary.ru).

Умовы ўдзелу ў канферэнцыі:

 

 Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 10 кастрычніка 2023 года адправіць на электронную пошту аргкамітэта Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. наступныя файлы:

  1. Заяўка на ўдзел ў канферэнцыі (форма прыкладаецца);
  2. Копія квітанцыі аб аплаце арг. унёска (у плацежным даручэнні варта пазначыць прозвішча і зрабіць пазнаку ў графе «Прызначэнне плацяжу» – канферэнцыя «Рамана-германскія літаратуры 2023»).

У назвах файлаў паказваюцца поўнае прозвішча і ініцыялы (напрыклад: Лявонава Е.А. _заяўка).

Арганізацыйны ўнёсак – 20 бел. рублёў ці 500 рас. рублёў.

 

Рэквізіты для аплаты арг. унёска ў беларускіх рублях:

 

Белорусский государственный университет

220030, г. Минск, пр. Независимости, 4

р/с BY88BLBB36320100235722001001 Дирекция ОАО «Белинвестбанк» по городу Минску и Минской области

БИК BLBBBY2X  г.Минск, ул.Коллекторная, 11

УНП 100235722  ОКПО 02071814

 

Реквизиты для оплаты оргвзноса в российских рублях (RUB):

 

Банк-корреспондент:         Банк ВТБ (ПАО), г. Москва

                                            ИНН 7702070139

                                            БИК 044525187

                                            к/с 30101810700000000187

                                            в ГУ Банка России по ЦФО

                                           SWIFT code: VTBRRUMM

Банк бенефициара:            к/c 30111810355550000057

                                            Дирекция ОАО «Белинвестбанк» по

                                            г. Минску и Минской области ИНН 9909087904

                                            БИК BLBBBY2X

Бенефициар:                       BY93BLBB36320100235722001008

                                            Белорусский государственный университет,

                                            РБ, 220030, Минск, пр. Независимости, 4

 

Замежныя ўдзельнікі будуць мець магчымасць аплаціць арг. унёсак па прыбыцці ў Мінск.

 

Транспартныя выдаткі і пражыванне аплачваюцца ўдзельнікамі канферэнцыі або накіроўваючым бокам.

Адрас аргкамітэта канферэнцыі: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, Філалагічны факультэт БДУ, кафедра замежнай літаратуры, каб. 54.

Кантактныя тэлефоны: +375 17 392-12-94 (кафедра замежнай літаратуры); + 375 29 857-50-30 (лайф) – Шахназаран Нарынэ Марціросаўна.

Е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі і тэхнічнага рэдагавання матэрыялаў.

 

Патрабаванні да афармлення артыкула

Матэрыялы для публікацыі аб’ёмам да 20 000 знакаў падаюцца ў тэкставым рэдактары MS Word. Шрыфт – Times New Roman; кегль 14; міжрадковы інтэрвал – адзінарны; палі: верхняе і правае – 2,0 см; ніжняе – 2,5 см; левае – 3,0 см. Абзацны водступ – 1,25 см. Не дапускаюцца: нумарацыя старонак, аўтаматычны перанос слоў, вісячы радок і выкарыстанне аўтаматычных (нумараваных або маркіраваных) спісаў.

У першым радку паўтлустым курсівам друкуюцца ініцыялы і прозвішча аўтара (выраўноўванне па цэнтры, без абзацнага водступу) у наступным радку курсівам паказваецца вучоная ступень, званне, пасада, далей у круглых дужках друкуецца: назва навучальнай установы, краіны і горада. У наступным радку – e-mail. Праз радок па цэнтры друкуецца назва артыкула паўтлустым шрыфтам загалоўнымі літарамі без пераносу. Праз радок з абзацнага водступу курсівам друкуецца анатацыя да артыкула. Далей – курсівам ключавыя словы (у алфавітным парадку праз кропку з коскай (не больш за 8 слоў).

Рэкамендуемы сярэдні аб’ём анатацыі 500 друкаваных знакаў (5-7 радкоў).

Усе дадзеныя пра аўтара, назва артыкула, анатацыя і ключавыя словы павінны быць паўтораны на англійскай мове.

Далей праз адзін радок з абзацнага водступу друкуецца тэкст артыкула. Варта выкарыстоўваць непарыўныя прабелы паміж ініцыяламі, паміж ініцыяламі і прозвішчам, перад працяжнікам, перад касымі рысамі ў спісе літаратуры.

Спіс выкарыстанай літаратуры абавязковы, размяшчаецца ў канцы тэксту артыкула. Спасылкі на крыніцы нумаруюцца ў парадку цытавання і даюцца ў тэксце ў квадратных дужках [1, с.58].

Узор афармлення артыкула:

 

Е. А. Лявонава,

канд. філ. навук, прафесар (Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларусь, Мінск)

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

 

НАЗВА АРТЫКУЛА

 

Анатацыя.

Ключавыя словы:

E. A. Leonova,

PhD, Professor (Belarusian State University, Belarus, Minsk)

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

PAPER TITLE

 

Abstract.

Key words:

Тэкст артыкула

 

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Титаренко,С.Д. «Фауст нашего века»: мифопоэтика Вячеслава Иванова / C. Д. Титаренко. – СПб. : Петрополис, 2012. – 654 с.
  2. Сычев, А. А. М. М. Бахтин об особенностях методологии гуманитарных наук / А. А. Сычев // Известия Самарского научного центра Российской академии наук. Социальные, гуманитарные, медико-биологические науки. ‒ Самара, 2018. ‒ Вып. 20. ‒ № 6 (63). ‒ С. 85–90.
  3. Блум, Х. Шекспир как центр канона / Х. Блум (пер. с англ. Т.Казавчинской)// Иностранная литература. – № 12. –  – С. 194 – 213 [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://magazines.gorky.media/inostran/1998/12/shekspir-kak-czentr-kanona.html. – Дата доступа : 10. 04. 2022.

 

Артыкулы прымаюцца па электроннай пошце да 15 снежня 2023 г.

 

Заяўка на ўдзел

У II Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць»

 

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

2. Навучальная ўстанова, кафедра

 

3. Пасада, навуковая ступень, званне

 

4. Тэма выступу

 

5. Адрас, тэлефон

 

6. E-mail

 

7. Неабходнасць у прадастаўленні жылля (колькасць дзён)

 

8. Форма ўдзелу ў канферэнцыі (вочная/завочная)

 

9. Патрэба ў мультымедыйным абсталяванні для дакладу

 

10. Згода на прадастаўленне матэрыялу ў РІНЦ (е-library)

 

11. Анатацыя (да 500 знакаў)

 
Image

Рэсурсы

Image
Image