Сэрвісы

Інтэрактыўны ўрок “Я раскажу вам пра восень у Мінску”

Інтэрактыўны ўрок “Я раскажу вам пра восень у Мінску”

6 лістапада старшыя выкладчыкі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Варычэнка Г.У. і Махавікова А.А.  правялі інтэрактыўны ўрок “Я раскажу вам пра восень у Мінску” з замежнымі студэнтамі 1 курса эканамічнага факультэта.

Мэтай занятку было развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі і крэатыўнага мыслення студэнтаў, фармаванне ў іх эмацыйнай сувязі з горадам, у якім яны жывуць і вучацца.

Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана зірнуць на сталіцу па-новаму, заўважыць яе восеньскую прыгажосць і расказаць пра яе.

У ходзе падрыхтоўкі да ўрока студэнты даследавалі гарадскія лакацыі, рабілі фатаграфіі, якія, на іх думку, найбольш дакладна перадаюць атмасферу восеньскага Мінска, і рыхтавалі да іх невялікія эсэ.

ph06-11-25-09-47.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image