На філалагічным факультэце да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла віктарына «Канстытуцыя – гэта…», арганізаваная кафедрай тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства. У віктарыне прынялі ўдзел дзве каманды: каманда выкладчыкаў і каманда аспірантаў кафедры. Мэтай правядзення мерапрыемства стала актуалізацыя ведаў па Асноўным Законе нашай краіны.
Удзельнікам трэба было адказаць на пытанні бліц-тэсту, скласці невялікую крыжаванку і працягнуць асацыятыўны рад, які б уключаў асноўныя паняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Хто з’яўляецца крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь?
На колькіх рэспубліканскіх рэферэндумах былі замацаваны змяненні і дапаўненні ў Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь?
Колькі раздзелаў у Асноўным Законе?
Хто з’яўляецца гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна?
Гэтыя і іншыя пытанні былі агучаны падчас віктарыны.
З лікам 2:1 перамагла каманда аспірантаў!
Падвядзенне вынікаў паказала, што знаёмства з Асноўным Законам нашай краіны можа быць не толькі пазнавальным, але і займальным.





BY

