Напярэдадні Дня беларускай лялькі, які адзначаецца 16 лістапада, на філалагічным факультэце БДУ, у кабінеце-музеі беларускай культуры, адбылася традыцыйная выстава «Беларускія лялькі». На ёй было прадстаўлена звыш 50 лялек, выкананых у розных тэхніках, з розных матэрыялаў. Сёлета на выставе дэманстраваліся і лялькі з Расіі.
У адкрыцці выставы бралі ўдзел беларускія і кітайскія студэнты і выкладчыкі. Прафесар Ірына Валер’еўна Казакова распавяла наведвальнікам пра ролю лялькі ў беларускай традыцыйнай культуры і ў культурах розных народаў свету.
Мерапрыемства асвячалася ў рэспубліканскіх СМІ.









BY 
