23 снежня на філалагічным факультэце ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры адбылося адкрыццё выставы «Калядныя анёлы.
У экспазіцыі кабінета-музея звыш 70 экспанатаў, сярод якіх:
- Калядныя анёлы,
- Анёлы з кнігамі («Ахоўнікі філалогіі»),
- Анёлы з музычнымі інструментамі («Нябесныя музыкі»),
- Анёлы-ахоўнікі дзяцінства,
- Анёлы ў малітвах,
- Анёлы з кветкамі («Нябесная фларыстыка»),
- Анёлы ў роздумах («У думках пра высокае»),
- Анёлы з сэрцайкамі («Пасланнікі кахання»).
На мерапрыемстве за стварэнне фільма ў межах праекта «Беларуская міфалогія і сучасныя тэхналогіі» студэнту 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Аляксею Панчанкаву быў уручаны «Народны Оскар» – спецыяльная ўзнагарода, заснаваная кабінетам-музеем беларускай народнай культуры.








BY 
