19 студзеня 2022 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае цыкл сустрэч з вядомымі навукоўцамі «Крыніцы гістарычнай памяці». Дадзеныя сустрэчы будуць адбывацца кожны тыдзень у адкрытым для публікі фармаце і на бясплатнай аснове. У межах праекта перад вучонымі, настаўнікамі, студэнтамі, вучнямі, краязнаўцамі і іншымі зацікаўленымі выступяць вядомыя ў нашай краіне вучоныя і практыкі, якія на працягу многіх гадоў займаюцца пошукам і вывучэннем крыніц па айчыннай гісторыі.
Кожная сустрэча будзе прысвечана важнай старонцы нашай мінуўшчыны і раскрыта на прыкладзе гістарычных крыніц – летапісаў, рукапісных кніг, старадрукаў, даўніх карт, гравюр, падпольных і партызанскіх выданняў часоў вайны, твораў беларускай літаратуры і іншых крыніц, якія захоўваюць гістарычную памяць беларускага народа. Пасля лекцыі эксперта будзе магчымасць задаць яму пытанні, прыняць удзел у дыскусіі, атрымаць аўтограф на выданнях вядомых навукоўцаў.
У якасці першага эксперта 19 студзеня 2022 г. удзел у адкрыцці праграмы сустрэч з навукоўцамі прыме вядомы беларускі вучоны, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка. Перад публікай ён выступіць з лекцыяй «Беларуская літаратура эпохі готыкі, Рэнесансу і барока». Пачатак мерапрыемства – а 15:00 у зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Мерапрыемства адкрытае. Калі вас цікавіць тэма сустрэчы, але няма магчымасці фізічна прысутнічаць на ёй, то запрашаем далучыцца да жывой трансляцыі. Яна будзе весціся ў рэальным часе і дазволіць не толькі назіраць за правядзеннем мерапрыемства, але і прыняць удзел у дыскусіі. Трансляцыя будзе даступная без папярэдняй рэгістрацыі на платформе YouTube па адрасе https://youtu.be/1i4zRRbbwX8.
Наступная сустрэча адбудзецца 26 студзеня (серада) а 15:00. Госцем і экспертам будзе знакаміты гісторык беларускіх летапісных крыніц кандыдат філалагічных навук Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі, які выступіць з лекцыяй «Беларускія летапісы і хронікі». Адрас трансляцыі – https://youtu.be/U-gsK_5W7XA.
Рыхтуецца праграма сустрэч на люты 2022 г. Прапановы да праграмы арганізатары прымаюць па электронным адрасе


BY 
