Сэрвісы

СТУДЭНТЫ ФІЛФАКА НА ХХІХ МІЖНАРОДНАЙ КНІЖНАЙ ВЫСТАВЕ

23 сакавіка 2022 г. студэнты 1 і 2 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» разам з выкладчыкамі, дацэнтамі кафедры гісторыі беларускай літаратуры Л. А. Гедзімін і І. І. Шматковай наведалі ХХІХ Міжнародную кніжную выставу, што праходзіць у павільёне “БелЭкспа” на пр. Пераможцаў, 14.

Студэнты філфака сталі ўдзельнікамі прэзентацыі кнігі Алеся Бадака «Ідэальны чытач». Ім было цікава пазнаёміцца з асобай аўтара – беларускага паэта і празаіка, літаратурнага крытыка і публіцыста, дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алеся Мікалаевіча Бадака. Пісьменнік распавёў пра ўласныя творчыя погляды, пра тое, што яго натхняе, даў парады маладым аўтарам, паразважаў пра ідэальнага чытача, прачытаў свае вершы. Сафія Вакуліч, Марыя Шкляр і іншыя студэнты-філолагі былі не толькі ўдзячнымі слухачамі, але і задалі Алесю Мікалаевічу пытанні, на якія атрымалі шчырыя адказы. Студэнты змаглі набыць кнігі сучасных аўтараў, атрымалі аўтографы А. Бадака, В. Шніпа, А. Спрынчан і інш.

У гэты дзень студэнты філфака на Міжнароднай кніжнай выставе наведалі кніжны стэнд БДУ.

изображение viber 2022 03 23 22 15 09 485

изображение viber 2022 03 23 22 14 44 889

изображение viber 2022 03 23 22 14 26 037

Image

Рэсурсы

Image
Image