Сэрвісы

Літаратурна-мастацкая акцыя «Колеры маёй Радзімы. Восеньскія традыцыі і святы народаў свету»

Літаратурна-мастацкая акцыя «Колеры маёй Радзімы. Восеньскія традыцыі і святы народаў свету»

На кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай была арганізавана і праведзена  літаратурна-мастацкая акцыя «Колеры маёй Радзімы. Восеньскія традыцыі і святы народаў свету». У мерапрыемстве прынялі ўдзел замежныя студэнты з Кітая, Туркменістана, Лівіі, Турцыі, Марока, Азербайджана, Расіі, Эквадора, Мазамбіка і іншых краін, якія вучацца на розных факультэтах БДУ і вывучаюць рускую мову. На занятках па рускай мове выкладчыкі кафедры праводзяць гутаркі пра беларускія традыцыі і прыгажосць Беларусі, у пазааўдыторны час ходзяць са студэнтамі на экскурсіі па маляўнічых кутках горада.

Сваімі ўражаннямі замежныя студэнты дзеляцца ў сачыненнях. Так Луіс Гуамушыг напісаў: «Я люблю вашу краіну і рэкамендую ўсім паглядзець яе, а лепшы час для чалавека з паўднёвай краіны, як мне здаецца, восень, бо надвор’е не вельмі халоднае, а прырода проста незвычайная!» Крысціна Якуш з Расіі вельмі ярка апісала восеньскія традыцыі і святы ў розных народаў і заўважыла, што для яе «восень – гэта атмасфера ўтульнасці, цёплага світара, гарачай гарбаты пад доўгія размовы... ».

Таксама выдатныя працы прадставілі Амандурдыева Азіза, Аманлыеў Бекмырат і Авезмухамедава Агулкейік.На мерапрыемстве «Колеры маёй Радзімы. Восеньскія традыцыі і святы народаў свету» замежныя студэнты расказвалі пра восеньскія святы і традыцыі родных краін, дэманстравалі падрыхтаваныя прэзентацыі, выконвалі песні і чыталі вершы.

Чжун Хайнін і Цзюнь Сяоюэ падрыхтавалі прэзентацыю «Восень у лесе», Гао Юань, Гу Шаньпэн, Гао Бо распавялі пра прыгажосць кітайскай восеньскай прыроды. Прагучалі любімыя вершы рускіх паэтаў А.С. Пушкіна, М.Ю. Лермантава, С.А. Ясеніна ў выкананні Рустамавай Айнур, Хандурдыевай Махрыджамал і іншых замежных студэнтаў. Прэзентацыю «Мая мінская восень» падрыхтаваў Лю Сіхэн. Туркменскія і кітайскія студэнты спявалі народныя песні, а Лю Сянлун выдатна праспяваў на рускай мове «Падмаскоўныя вечары».

 

25 11 2022 1

25 11 2022 2

25 11 2022

25 11 2022 3

8415fe21 f003 4fe3 9104 00570983bf1b

 

Image

Рэсурсы

Image
Image