ВІНШУЕМ студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх супрацоўнікаў філалагічнага факультэта з 93-й гадавінай заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта!
30 кастрычніка на ўрачыстым пасяджэнні Савета БДУ былі абвешчаны лаўрэаты штогадовых прэмій У.І.Пічэты і А.Н.Сеўчанкі, а таксама прысвоены званні “Заслужанага работніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”. У гэтым годзе перамога дасталася выкладчыкам нашага факультэта!
Дарагія калегі і Настаўнікі, прафесары Роўда І. С., Валынец Т. М., Ратнікава І. Э., дацэнт Якуба С. М., калектыў выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта шчыра віншуе вас з перамогай і жадае далейшых поспехаў на ніве айчыннай навукі і нацыянальнай адукацыі!
Віншуем таксама дэкана факультэта прафесара Івана Сямёнавіча Роўду з атрыманнем высокага звання “Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”!
Здароўя, творчага настрою і плёну ў працы!
{gallery}2014-11-01{/gallery}


BY 
