Сэрвісы

«Дзень кар'еры - восень 2014»

«Дзень кар'еры - восень 2014» пройдзе 20 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 11.00. 
Мерапрыемства накіравана на аказанне садзейнічання выпускнікам БДУ ў працаўладкаванні і развіццю новай формы ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ВНУ і працадаўцаў.
Удзельнікамі маштабнай акцыі стануць студэнты старшых курсаў усіх факультэтаў і адукацыйных інстытутаў БДУ. У якасці гасцей універсітэта выступяць больш за дваццаць айчынных і замежных прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці.
Image

Рэсурсы

Image
Image