14 лістапада ў межах новай ініцыятывы НАДТ ім. Горкага і філалагічнага факультэта БДУ прайшла сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў кафедры раманскага мовазнаўства з супрацоўнікамі тэатра. Мерапрыемства пад назвай «Маладзёжныя сезоны ў тэатры ім. Горкага» дазволіла студэнтам-iтальянiстам 1-5 курсаў пабываць у дэкарацыйным, бутафорскім і пашывачным цэхах, косцюмернай, грымёрцы. Імправізаваную экскурсію правялі акцёры НАДТ ім. Горкага, якія распавядалі студэнтам пра сваю працу, асаблівасцях драматычнай пастаноўкі, спектаклях бягучага рэпертуару, адказвалі на пытанні аўдыторыі. Асабліва шмат казалі аб нашумелай прэм'еры «Viva Commedia!», ажыццёўленай пры падтрымцы Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь.


BY 
