У сераду, 26 лістапада, на філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча з распрацоўшчыкам лінгвістычнага праграмнага забеспячэння INTEX, прафесарам французскага ўніверсітэта Франш-Конте Максам Зільберштайнам. У розныя гады прафесар Зільберштайн працаваў у Université Paris 7, Northwestern University і IBM Watson Research Center. З 2002 распрацоўвае лінгвістычнае праграмнае забеспячэнне Nooj (www.nooj4nlp.net). Сустрэча арганізавана на базе кафедры прыкладной лінгвістыкі пры дапамозе супрацоўнікаў лабараторыі Акадэміі Навук РБ.
Прафесар Макс Зільберштайн прачытаў лекцыю на англійскай мове, затым правёў майстар-клас па прыкладным праграмным забеспячэнні Nooj, прызначанаму для вырашэння лінгвістычных задач, у прыватнасці, задачы апрацоўкі тэкста і выкладання замежных моў. Апроч апісання праграмнага забеспячэння, прафесар Зільберштайн таксама даў адказы на пытанні пра замежны вопыт развіцця навукі і тэхнікі і распавёў пра еўрапейскія практычныя праекты.
{gallery}2014-12-04{/gallery}


BY 
