Сэрвісы

Тыдзень беларускай мовы

Праграма правядзення Тыдня беларускай мовы на філалагічным факультэце

20 лютага 2015 г., пятніца,

1245 – 1415

(аўд. 304)

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы
з удзелам рэктара БДУ акадэміка С.У. Абламейкі

Да ўдзелу запрошаны доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец, доктар філалагічных навук,  прафесар, літаратуразнаўца, паэт, літаратурны крытык В.П. Рагойша, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, літаратуразнаўца, паэтэса, перакладчык І.Э. Багдановіч.

Прапануецца літаратурна-музычная кампазіцыя “Ад Бога мова ў кожнага народа…”, у якой адлюстраваны гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні. Будуць прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя роднай мове, уласныя вершы студэнтаў, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў.

 

23 лютага 2015 г., панядзелак,

1245 – 1415

Наведванне тэматычнай выставы “Радасць слова” на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (праспект Пераможцаў, 7, п. 607).

 

24 лютага 2015 г., аўторак,

1415–1545

 (аўд.313)

 

У гасцях на філфаку

ВІДЭАКАНФЕРЭНЦЫЯ

“МІНСК – ВІЦЕБСК”

 

Адбудзецца сустрэча з выкладчыкамі кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, а таксама з беларускім літаратуразнаўцам, гісторыкам, пісьменнікам, журналістам, доктарам філалагічных навук, прафесарам А.І. Мальдзісам. Падчас відэаканферэнцыі мяркуецца прэзентацыя энцыклапедычнага даведніка “Сузор’е беларускага памежжа” і найноўшых мовазнаўчых і лексікаграфічных выданняў, а таксама дыялог паміж выкладчыкамі і студэнтамі БДУ і ВДУ.

25 лютага 2015 г., серада,

1245 – 1415

(аўд. 304)

 “Філалогія і Я”

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня з удзелам студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія” і “Славянская філалогія”. Іх чакаюць рэкламны, вітальны, паэтычны, граматычны, крэатыўны, песенны і іншыя конкурсы.

26 лютага 2015 г., чацвер,

945 – 1105

(аўд. 62)

Дзень беларускай філалогіі

Сустрэча “Кропкі судакранання: лацінская і беларуская мовы” з запрашэннем загадчыка кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ Г.І. Шаўчэнка і доктара філалагічных навук прафесара  кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ж.В. Некрашэвіч-Кароткай.

 

27 лютага 2015 г., пятніца,

1245 – 1415

(аўд. 304)

Пераклад у сістэме міжкультурных сувязей

Да ўдзелу запрошаны А.В. Хадановіч, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард, старшы выкладчык кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Image

Рэсурсы

Image
Image