Сэрвісы

Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”

Студэнты філфака прынялі ўдзел у працы Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”.

10 лютага  ў рамках ХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ўпершыню ў Мінску адкрыўся Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”, на які з’ехаліся пісьменнікі і перакладчыкі з 16 краін свету. У першы дзень працы сімпозіума Мінская ратуша гасцінна сустрэла ўдзельнікаў праекта “Слова пісьменніка. Жывая сувязь пакаленняў”.

Прывітальным словам адкрылі сустрэчу літаратараў з моладдзю міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка. Вёў імпрэзу генеральны дырэктар, галоўны рэдактар “Выдавецкага дома “Звязда” Аляксандр Карлюкевіч.

Запрашэнне да ўдзелу ў форуме атрымалі і студэнты філалагічнага факультэта БДУ. Гэта былі прадстаўнікі розных курсаў і розных спецыяльнасцей, аб’яднаныя жывым інтарэсам да праблем літаратурнай творчасці.

Студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Анастасія Каласовіч задала першае пытанне ўдзельнікам сімпозіума, за што была ўзнагароджана кнігай. Каго можна назваць псьменнікам-класікам – на гэтае пытанне навучэнкі філфака адказаў азербайджанскі паэт Чынгіз Алі аглы Аліеў. Студэнтка беларуска-рускай філалогіі Анастасія Іонікава запыталася ў дырэктара выдавецтва “Художественная литература”  Георгія Прахіна, якія творы беларускай літаратуры сёння былі б цікавыя чытачу ў перакладзе на рускую мову, а таксама пацікавілася, якія кнігі сталі галоўнымі ў жыцці прысутных літаратараў і спрыялі іх станаўленню як пісьменнікаў.

Асаблівую цікавасць у творчых студэнтаў філфака выклікаў выступ беларускага паэта, выпускніка філфака БДУ Міхаіла Пазднякова. Міхась Паўлавіч распавёў аб тым, у якіх выданнях сёння маюць мажлівасць надрукаваць свае творы маладыя літаратары і перакладчыкі Беларусі.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і стала важнай падзеяй Года моладзі ў Беларусі.

{gallery}2015-02-17{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image