Сэрвісы

Віншуем!

19 сакавіка 2015 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне Падзякамі дэкана філалагічнага факультэта групы замежных студэнтаў і стажораў, якія навучаюцца на факультэце. Падставай для ўзнагароджання стаў актыўны ўдзел навучэнцаў-замежнікаў у арганізацыі і правядзенні Тыдня беларускай мовы ў БДУ, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі “Ад Бога мова ў кожнага народа...” замежныя студэнты і магістранты прадставілі найлепшыя ўзоры паэзіі на сваіх нацыянальных мовах, а таксама засведчылі цудоўнае валоданне беларускай мовай, дэкламуючы вершы класікаў нашай літаратуры.

Падзякай дэкана былі адзначаны: Айна Палтаева (Туркменістан), Ван Лінсюе (Кітай), Айко Нісіцудзы (Японія), Мінчжонг Кім (Паўднёвая Карэя), Адам Фалбр (Чэхія), Дарукхан Догрул (Турцыя), Рубэн Бівальд (Германія), Эмі Мары Эрыка Макела (Фінляндыя), Сіёры Кіёсава (Цукубскі ўніверсітэт, Японія).

{gallery}2015-03-20{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image