14 красавіка 2015 г. у 11.15 на філалагічным факультэце (аўд.214) адбудзецца круглы стол “Беларуска-кітайскі культурны дыялог: гісторыя, сучасны стан, перспектывы”, які стаў традыцыйным мерапрыемствам кафедры кітайскай філалогіі.
У рабоце гэтага навуковага форума прымуць удзел навукоўцы і выкладчыкі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Правядзенне такіх “круглых сталоў” (і гэта даказала практыка) садзейнічае і будзе садзейнічаць распаўсюджванню кітайскай мовы, літаратуры і культуры ў нашай краіне, а таксама станоўча ўплываць на імідж ВНУ-партнёраў.


BY 
