28 красавіка 2015 года на філалагічным факультэце адбыўся “Лінгвістычны рынг”. Гэта штогоднае мерапрыемства кафедра рускай мовы сумесна са студэнтамі другога курса спецыяльнасці “Руская філалогія” ладзіць ужо восьмы раз. Удзел у гульні ўзялі прадстаўнікі 5 групы Дар’я Вараб’ёва, Марыя Дуднік, Анастасія Катушкіна, Вераніка Крупіца, Таццяна Лагунова і прадстаўнікі 6 групы Вольга Маісеенка, Ягор Палякоў, Анастасія Семянько, Паліна Слізова, Юлія Стукачова. Студэнты адказалі на некалькі соцень пытанняў з галіны агульнага мовазнаўства, сучаснай рускай мовы і культуры маўлення, рускай дыялекталогіі, гістарычнай граматыкі рускай мовы. У выніку перамаглі Марыя Дуднік, Анастасія Семянько і Дар’я Вараб’ёва. Анастасія ўразіла прысутных глыбінёй ведаў па марфалогіі іменных часцін мовы. Удзельнікі і пераможцы атрымалі падарункі і заахвочванні ад загадчыка кафедры рускай мовы прафесара Івана Сямёнавіча Роўды і выкладчыкаў.
Навіны факультэта
Лінгвістычны рынг

BY 