Сэрвісы

Віртуальнае падарожжа «Сцяжынкамі роднай зямлі: Беларусь фальклорная»

19 мая на філалагічным факультэце ў межах падрыхтоўчых мерапрыемстваў да фальклорнай практыкі адбылося віртуальнае падарожжа «Сцяжынкамі роднай зямлі: Беларусь фальклорная», якое падрыхтавалі фалькларысты кафедры тэорыі літаратуры, супрацоўнікі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і бібліятэкі філалагічнага факультэта.
З прывітальным словам выступіла кіраўнік сёлетняй фальклорнай практыкі – к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры В. В. Прыемка. Загадчык бібліятэкі філалагічнага факультэта Ж. С. Карповіч пазнаёміла ўсіх прысутных з асноўнымі профільнымі навуковымі і метадычнымі выданнямі, к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Р. М. Кавалёва падзялілася сваім вопытам збірання фальклору, загадчыца ВНЛ БФ В. І. Палукошка звярнула ўвагу на правілы афармлення справаздач па фальклорнай практыцы, а М. Ю. Латышкевіч прадставіла вучэбны фільм і распавяла пра ўнікальны беларускі калядны абрад «Цары». Акрамя таго, студэнты і ўсе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з таленавітай спявачкай і навукоўцам – дацэнтам кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці БДУКМ Л. П. Сівуравай.
{gallery}2015-05-20{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image